Чапля белая вялікая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чапля белая вялікая
Remove ads

Вялікая белая ча́пля (Ardea alba) — буйная птушка сямейства чаплевых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Мае вельмі тонкую і выгнутую шыю, доўгія ногі. Даўжыня цела 85—102 см. Размах крылаў дасягае 140—170 см. Вялікая белая чапля разы ў паўтары-два буйнейшая за малую белую чаплю. У адрозненне ад апошняй, мае чорныя пальцы, а ў гнездавы час — жоўтую дзюбу. Гукі, якія яна выдае, падобныя на хрыплае карканне «рха».

Пашырэнне

Арэал вялікай белай чаплі ахоплівае паўднёвую і цэнтральную часткі Еўропы. На ўсход ён працягваецца да Цэнтральнай Азіі, на паўднёвы ўсход — да Ірана. Водзяцца яны ў паўднёвай і ўсходняй Азіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, цэнтральнай і паўднёвай частцы Паўночнай Амерыкі. На Беларусі пералётная птушка, прылятае пад канец сакавіка — у красавіку. Падвід, які сустракаецца ў Беларусі, сустракаецца ад паўднёвай і цэнтральнай частак Еўропы да Цэнтральнай Азіі.

Thumb
Памятная манета Беларусі.

З канца ХІХ стагоддзя да сярэдзіны 60-х гадоў ХХ стагоддзя паўсюдна назіралася памяншэнне колькасці вялікіх белых чапляў. З сярэдзіны 60-х гадоў ідзе адваротны працэс. На Беларусі іх часцей пачалі сустракаць з 1980-х гадоў. З пачатку 1990-х гадоў на поўдні краіны пачалі з’яўляцца іх месцы гнездавання. Птушка года Беларусі 2008.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Thumb
Вялікая белая чапля на Бітцаўскай сажалцы.

Гняздуецца па берагах вадаёмаў як калоніямі, так і асобнымі парамі. Гнёзды можа ўладкоўваць на дрэвах, але часцей уладкоўвае іх на заломах трыснягу або ў хмызняку ў забалочаных мясцінах, поймах рэк. Іх робіць з трыснягу або галінак. Дыяметр гнёзд дасягае 50—110 см, а вышыня — 35—60 см. Калі галінак для гнязда не хапае, могуць красці іх у сваіх суседзяў. Гэта часта вядзе да шумных драк белых чапляў.

Вялікія белыя чаплі адкладваюць у гнёздах звычайна тры-пяць яек. Яйкі блакітна-зялёнага колеру, маюць памер 62,7х41,7 мм. Бацькі пачынаюць іх выседжваць у другой палове красавіка. Цягнецца гэта 25-26 дзён.

Ядуць вялікія белыя чаплі рыб, водных і наземных насякомых. Калі-нікалі могуць з’есці дробных грызуноў, птушанят іншых птушак.

Хуткія факты

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads