Вялікая сінагога (Пінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікая сінагога, або Кравецкая сінагога[1] — колішняя сінагога ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры горада, на вуліцы Бялова (вул. Каралевы Боны, раней вул. Папярочна-Школьнай)[1]. Твор архітэктуры рэнесансу XVII ст.. У 1940-я гады зруйнавана савецкімі ўладамі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першую драўляную сінагогу ў Пінску збудавалі ў 1506 годзе[2]. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную бажніцу.
У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) ў 1656 годзе будынак пацярпеў у пажары. Пазней бажніцу адбудавалі.
Пад уладай Расійскай імперыі
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, калі Пінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, сінагога працягвала дзейнічаць.
Найноўшы час

Моцна пацярпела пры пажары горада 7 жніўня 1921 г., пазней пры рэканструкцыі былі зменены дах і завяршэнне пабудовы. Вакол сінагогі праходзіла вул. Акружная, на якой размяшчаліся яшчэ дзве сінагогі. Будынак быў падпалены нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны і ўжо ў савецкія часы канчаткова знесены. Тэрыторыя былой сінагогі часткова занятая гарадскім Домам культуры (паўночна-ўсходняя частка ГДК)[1].
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэнесансу. Гэта быў абарончы будынак, амаль квадратны ў плане. Заходні фасад з левага боку вылучаўся круглай абарончай вежай.
Галерэя
Вонкавы выгляд
- Вонкавы выгляд
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- 1916 г.
- 1920 г.
- 1920 г.
- 1921 г.
- 1921 г.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1925 г.
- 1930 г.
Інтэр’ер
- Інтэр'ер
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1915 г.
- 1916 г.
- 1920 г.
Зноскі
- Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы. Сшытак 1. Сінагогі Беларусі / Барысюк Ю.. Кукуня В., і інш.. — Warszawa, 2016. — С. 32. — 344 с. — ISBN 978-83-940777-1-6.
- Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads