Каменічы
аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́менічы[2] (трансліт.: Kamieničy, руск.: Каменичи) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Градзянскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Асіповічы, за 140 км ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Градзянка[3]. Праз Каменічы працякае рака Каменка (прыток Бярэзіны).
Гісторыя
Згадваецца ў 1560 годзе як вёска ў Свіслацкай воласці ВКЛ[4].
У 1924—1926 гадах цэнтр Велікакаменіцкага (Велікакаменскага) сельсавета. У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. 6 студзеня 1943 года, падчас антыпартызанскай аперацыі «Франц» нямецкія фарміраванні выбілі з вёскі ахоўную групу Караля 1-й 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады[5]. З 16 ліпеня 1954 года па 13 лютага 2002 года цэнтр Каменіцкага сельсавета[6].
Remove ads
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- Курганны могільнік-1 (IX–XII стагоддзі), 1 км на паўночны захад ад аграгарадка —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000692. - Курганны могільнік-2 (IX–XII стагоддзі), 0,25 км на паўночны захад ад аграгарадка, ва ўрочышчы Лядзецкае —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000693. - Курганны могільнік-3 (IX–XII стагоддзі), 1–1,5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000694. - Курганны могільнік-4 (IX–XII стагоддзі), 0,2–0,3 км на поўнач ад аграгарадка —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000695. - Курганны могільнік-5 (IX–XII стагоддзі), 0,2 км на паўночны захад ад аграгарадка —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000696. - Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads