1-я Асіповіцкая партызанская брыгада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-я Асіповіцкая партызанская брыгада — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў Беларускай ССР.
Remove ads
Дзейнічала
У студзені 1943 года камандаванне 210-га партызанскага атрада арганізацыйна аформіла і падпарадкавала свайму кіраўніцтву 211-ы, 212-ы і 213-ы атрады. 12 лютага ў лесе каля в. Усакіна было прынята рашэнне ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці І. М. Кардовіча аб стварэнні 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. З красавіка уваходзіла ў ваенна-аператыўную групу пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б[1].
Асноўны ўдар партызаны брыгады наносілі на чыгунках Пухавічы — Жлобін, Слуцк — Асіповічы — Магілёў, Вярэйцы — Градзянка. З 6 студзеня па 14 студзеня супраць савецкіх партызан, у т.л. 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, была праведзена антыпартызанская аперацыя «Франц». Ужо 6 студзеня нямецкія фарміраванні выбілі ахоўную групу Караля (мянушка камандзіра брыгады М. П. Каралёва) з вёскі Каменічы. У ноч на 9 студзеня брыгада апынулася ў акружэнні. Нягледзячы на вельмі цяжкую сітуацыю, партызанам усё ж удалося вырвацца з акружэння праз невялікі пярэсмык у забалочаным лесе паміж вёскамі Трохгранны Дуб — Лядзецкае і адарвацца ад пераследу. Партызаны панеслі цяжкія страты, кінулі абоз, частка байцоў рассеялася[2]. У ліпені 1943 года разбурылі 2 км чыгункі і знішчылі мост на ўчастку Асіповічы — Татарка. Вялі сістэматычныя баі па вызваленню раёна дыслакацыі ад нямецкіх акупацыйных войск, абароне партызанскай зоны. У ліпені ў сувязі са стварэннем Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы брыгада ў складзе 540 чалавек расфарміравана.
Remove ads
Камандзіры
- М. П. Каралёў
- С. С. Сумчанка (в. а.)
Камісары
- А. В. Шыянок (в. а.)
- В. В. Глотаў
Начальнікі штаба
- А. І. Лукашэнка (в. а.)
- П. А. Маркоўскі
Склад (станам на студзень 1943 года)[3]
- 210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна (камандзір — С. С. Сумчанка, камісар — В. В. Глотаў);
- 211-ы партызанскі атрад імя К. К. Ракасоўскага (камандзір — Р. Н. Баразна)
- 213-ы партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь»
- 309-ы партызанскі атрад імя С. М. Кірава
Зноскі
- Караленя, Ж. Сцяпан Сяргеевіч Сумчанка: трагічная смерць партызанскага камандзіра / Жанна Караленя // Могилевский поисковой вестник / ОО «Могилевский обл. историко-патриот. поисковой клуб «Виккру»; Ред.-сост. Н. С. Борисенко. Вып. 7: 200-летие войны 1812 года на территории Беларуси и Могилевской области посвящается. — Могилев: АмелияПринт, 2012. — С. 190; Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1350. — Воп. 1. — Спр. 149. — Л. 13.
- Ливенцев, В. И. Партизанский край: [боевой путь Бобруйской партизанской бригады в Великой Отечественной войне]. — доп. и перераб. изд-е. — Минск: Государственное изд-во БССР, Ред. худож. л-ры, 1956. — 384 с. — С. 318, 320, 324.
- Ливенцев, В. И. Партизанский край... — С. 317—318.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads