Свіслацкая воласць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свіслацкая воласць — буйны дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у нізоўі Свіслачы (прыток Бярэзіны) у 14—18 стагоддзях.

Першапачаткова ўяўляла сабой, напэўна, цэнтральную частку Свіслацкага княства, далучанага да ВКЛ у сярэдзіне 14 стагоддзя. У 15 стагоддзі, верагодна, мела двайное падпарадкаванне Віленскаму і Троцкаму ваяводствам У 1-й палове 16 стагоддзя ўваходзіла ў Віленскае ваяводства. У 1560 годзе ў Свіслацкай воласці, як і ў іншых дзяржаўных маёнтках, праведзена зямельная рэформа, уведзена новая адзінка абкладання — служба. Паводле інвентару, складзенага з гэтай нагоды, у воласці (акрамя мястэчка і Свіслацкага замка) было 18 сёл з 484 дварамі, у якіх намерана 137 службаў.

Паводле адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў тэрыторыя Свіслацкай воласці на захад ад Бярэзіны ўключана ў Менскі павет, рэшта — у Аршанскі павет. У 1568 годзе свіслацкі намеснік Міхаіл Гарабурда атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста прывілей на падараванне воласці, якая засталася за яго нашчадкамі як прыватны маёнтак.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14), С. 264.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads