Вялікі Аўстралійскі заліў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі Аўстралійскі заліўmap
Remove ads

Вялікі Аўстралійскі заліў (англ.: Great Australian Bight) — буйны адкрыты заліў, які адносіцца да водаў Індыйскага акіяна. Размешчаны ў цэнтральнай і заходняй частцы паўднёвага ўзбярэжжа Аўстраліі.

Хуткія факты Вялікі Аўстралійскі заліў, Вышэйстаячая акваторыя ...

Вялікі Аўстралійскі заліў працягнуўся на ўсход ад Заходняга мыса ў Заходняй Аўстраліі да Паўднёва-Заходняга мыса на Тасманіі. Працягласць ўзбярэжжа заліва складае каля 1160 км. Плошча каля 1335 тыс. км²[1]. Глыбіня да 5670[1] м. Галоўны порт — горад Адэлаіда. Большая частка заліва размешчана на поўдні тэрыторыі, прылеглай да мяжы штатаў Заходняя Аўстралія і Паўднёвая Аўстралія. У Вялікім Аўстралійскім заліве маюцца некалькі больш дробных заліваў — Спенсер, Сент-Вінсент[1].

Для берагавой лініі Вялікага Аўстралійскага заліва характэрныя берагавыя скалы (да 60 м у вышыню), пясчаныя пляжы і скалістыя тэрасы. У бухту Уілсан упадае рака Дэнмарк. У заліў упадаюць рэкі Мурэй[1]. Прылівы вышынёй да 3,6 м.

Remove ads

Флора і фаўна

Воды заліва, нягледзячы на адносна невялікую глыбіню, не адрозніваюцца багаццем флоры і фаўны па прычыне нязначнага назапашвання асадкаў. Тым не менш, заліў насяляе мноства акул, асабліва ў прыбярэжных водах, а таксама гладкіх кітоў, якія мігрыруюць унутры рэгіёна.

Гісторыя

Вялікі Аўстралійскі заліў быў упершыню даследаваны еўрапейцамі ў 1627 годзе, калі галандскі мараплавец Тысен праплыў уздоўж яго заходняй мяжы. Пазней узбярэжжа было падрабязна нанесена на карту англійскім даследчыкам капітанам Мэцью Фліндэрсам у 1802 годзе, падчас яго плавання вакол Аўстралійскага кантынента.

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 10. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads