Мэцью Фліндэрс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэцью Фліндэрс (англ.: Matthew Flinders; 16 сакавіка 1774 — 19 ліпеня 1814) — брытанскі даследчык Аўстраліі.
У 1797-98 гадах на судне «Норфалк» разам з Дж. Басам абышоў востраў Тасманія, вызначыў яго становішча. У 1801-03 гадах на судне «Інвестыгейтар» даследаваў і адзначыў на карце паўднёвае ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў залівы Спенсер, Сент-Вінсент, паўвостраў Ёрк і шэраг астравоў. У 1802 годзе даследаваў усходняе і паўночнае ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў астравы Уэлслі, пазначыў на карце Вялікі Бар’ерны рыф. У 1814 годзе прапанаваў для Паўднёвага мацерыка назву Аўстралія (замест Новай Галандыі). Яго імем названы востраў каля берагоў Тасманіі, праход і рыфы ў Вялікім Бар’ерным рыфе, горны хрыбет, рака, горад, бухта ў Аўстраліі.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
- Scott E. The Life of Captain Matthew Flinders, R.N. — 1 — Sydney: Angus & Robertson, 1914. — P. 2. — 560 p.
- Matthew Flinders // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Scott E. The Life of Captain Matthew Flinders, R.N. — 1 — Sydney: Angus & Robertson, 1914. — P. 396. — 560 p.
- Matthew Flinders // Geographicus Rare Antique Maps biographical dictionary of cartographers Праверана 8 красавіка 2025.
- Флиндерс Мэтью // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads