Вялікае Вольжава

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялікае Вольжава[1], Вялікае Ольжава — вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад г. Ліда.

Remove ads

Гісторыя

Польскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава а таксама Вялікае і Малое Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Вялікае Ольжава належала Кішкам.

У вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г., у лідскай парафіі згадваецца Вялікае Ольжава, двор Кішчынскага і ўніяцкая капліца Гінета, крайчага Лідскага.

З 1795 года ў Расійскай імперыі. Згодна з «Слоўнікам геаграфічным», у сярэдзіне XIX ст. Вялікае Ольжава — маёнтак Кашыцаў у Тарноўскай воласці Лідскага павета. На пачатку ХХ ст. 61 жыхар, 600 дзесяцін зямлі.

Паводле польскага перапісу насельніцтва (1921) фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета.

З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Вольшаўскага (Вольжаўскага) сельсавета. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 — 92 чал. (10 жылых пабудоў)
  • 1996 — 50 чал. (20 двароў)
  • 2004 — 46 чал. (17 двароў)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads