Тарноўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тарно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Тарнова.

Хуткія факты Тарноўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Белагрудскі сельсавет у складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Вольшаўскага і Мыцкага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Белагруда. 26 мая 1965 года з часткі Белагрудскага сельсавета зноў утвораны Мыцкі сельсавет. 26 мая 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канюшанскага сельсавета, 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Мыцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: Бабоўцы, Далёкія, Дудары, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Ольжава, Падальхоўка, Палубнікі, Раклёўцы, Цыбары і Янаўляны)[2]. 14 студзеня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарнова, сельсавет перайменаваны ў Тарноўскі сельсавет[3]. У 1976 годзе ў склад Ваверскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Бабоўцы, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Падальхоўка і Янаўляны)[4]. 29 верасня 2005 года ў склад сельсавета з Ваверскага сельсавета перададзена вёска Бабоўцы[5], 21 снежня 2009 года — з Голдаўскага сельсавета вёска Парачаны[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 2207 чалавек[7], з іх 49,2 % — палякі, 46,4 % — беларусы, 3,1 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1591 чалавек[9].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads