Вялікі Гэтсбі (фільм, 2013)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі Гэтсбі (фільм, 2013)
Remove ads

Вялікі Гэтсбі (англ.: The Great Gatsby) — кінафільм рэжысёра База Лурмана, экранізацыя аднайменнага рамана (1925) амерыканскага пісьменніка Фрэнсіса Скота Фіцджэральда. Стужка знятая ў фармаце 3D, у галоўных ролях задзейнічаны Леанарда Дзі Капрыё, Кэры Маліган, Тобі Магуайр і Айла Фішэр. Першапачаткова сусветная прэм’ера планавалася на 25 снежня 2012 года, аднак 6 жніўня 2012 было абвешчана аб пераносе рэлізу на лета 2013. На афіцыйным сайце карціны датай прэм’еры значыцца 10 мая 2013 года. Прэм’ера ў Расійскай Федэрацыі адбылася 16 мая 2013 года.

Хуткія факты Вялікі Гэтсбі, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Нік Кэррауэй з Сярэдняга Захаду, які жыве на Лонг-Айлендзе, зачараваны загадкавым мінулым і раскошным ладам жыцця свайго суседа Джэя Гэтсбі. Ён трапляе ў круг сяброў Гэтсбі і становіцца сведкам яго апантанасці і трагедыі.

У ролях

У фільме задзейнічана больш за 70 акцёраў, не лічачы акцёраў масоўкі.

  • Леанарда Дзі Капрыё — Джэй Гэтсбі (Jay Gatsby)
  • Каллан Маколіф — Джэй Гэтсбі ў маладосці (Young Jay Gatsby)
  • Кэры Маліган — Дэйзі Бьюкенен (Daisy Buchanan)
  • Тобі Магуайр — Нік Кэррауэй (Nick Carraway)
  • Айла Фішэр — Міртл Уілсан (Myrtle Wilson)
  • Джоэл Эдгэртан — Том Бьюкенэн (Tom Buchanan)
  • Элізабэт Дебікі — Джордан Бэйкэр (Jordan Baker)
  • Джэйсан Кларк (англ.: Jason Clarke) — Джордж Б. Уілсан (George Wilson)
  • Адэлаіда Клеменс — Кэтрын (Catherine)
  • Амітабх Бачан — Мэер Вульфшэйм (Meyer Wolfsheim)
  • Макс Кул (англ.: Max Cullen) — Оул Айс (Owl Eyes)
  • Брэндан Маклеан (англ.: Brendan Maclean) — (Klipspringer)
  • Джэма Уорд — (Languid Girl)
  • Стэф Джэймс Кінг (англ.: Stephen James King) — Нэльсан (Nelson)
  • iOTA (па-ангельску iOTA (entertainer)) — Тэдзі Бартон (Teddy Barton)
  • Вінцэся Каласіма (англ.: Vince Colosimo) — Майкл (Michaelis)
  • Хезер Мітчэл — маці Дэйзі (Daisy’s Mother)
  • Стыў Біслей (англ.: Steve Bisley) — Дан Коды (Dan Cody)
  • Рычард Картэр (англ.: Richard Carter) — Герцаг (Herzog)
  • Фелікс Уільямсан (англ.: Felix Williamson) — Генры (Henri)
  • Бары Ота (англ.: Barry Otto) — (Benny McClenahan)
  • Нік Татэ (англ.: Nick Tate) — кіроўца таксі (Taxi Driver)
  • Джэк Томпсан (англ.: Jack Thompson) — доктар Вальтэр Перкінс (Dr. Walter Perkins), Генры Ц. Гатз (Henry C. Gatz)
  • Дру Пеарсан (англ.: Drew Pearson) — (Party Guest — Hotel Sayre)
  • Яцэк Коман (польск.: Jacek Koman) — (uncredited)
Remove ads

Здымкі

Здымкі фільма праходзілі з 5 верасня па 22 снежня 2011 года ў Сіднеі. Пры працы выкарыстоўваліся камеры RED Epic.

Водгукі

Фільм атрымаў змешаныя водгукі. На сайце Rotten Tomatoes на аснове 191 рэцэнзіі рэйтынг фільма склаў 5.9 балаў з 10, пры 51 % станоўчых водгукаў.

Зноскі

  1. http://www.filmaffinity.com/es/film373234.html Праверана 27 красавіка 2016.
  2. https://www.siamzone.com/movie/m/6733 Праверана 27 красавіка 2016.
  3. http://www.sinemalar.com/film/3829/muhtesem-gatsby Праверана 27 красавіка 2016.
  4. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-141808/creditos/ Праверана 27 красавіка 2016.
  5. http://www.imdb.com/title/tt1343092/fullcredits Праверана 27 красавіка 2016.
  6. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>
  7. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads