Вялікі Трылесін
вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кі Трыле́сін[1] (трансліт.: Vialiki Tryliesin, руск.: Великий Трилесин) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Галоўчынскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У 1577 годзе згадваецца як вёска Трылесін у складзе маёнтка Цяцерын у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па 1943 год у вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў[3].
У 1954—1960 гадах цэнтр Трылесінскага сельсавета[4]. Да 23 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[5].
Славутасці
- Абеліск у гонар падпольшчыкаў.
Вядомыя асобы
- Людвіг Іванавіч Сяліцкі (1903—1977) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads