Вялікі чырвоны выпаўзак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікі чырвоны выпаўзак (Lumbricus terrestris) — від дажджавых чарвей сямейства Lumbricidae[1], радзімай якога з’яўляецца Еўропа.
Remove ads
Апісанне

Даўжыня цела ад 12 да 30 см. Тулава спераду чырвонае, ззаду бледнае. Як і ва ўсіх кольчатых чарвякоў, яно падзелена на сегменты, кожны з якіх запоўнены вадкасцю, што дапамагае ім вытрымліваць ціск грунту над імі. Трубчастая стрававальная сістэма дазваляе чарвякам прапускаць праз яе глебу, павялічваючы яе ўрадлівасць. Прарабляе хады на глыбіню да 3-х метраў. Харчуецца часткамі раслін, якія яшчэ не да канца расклаліся.
Палавая сталасць надыходзіць ва ўзросце 3-х месяцаў. Дзіцяняты з’яўляюцца з кокана праз 40-45 дзён.
Добры біяіндыкатар якасці глеб. Дзякуючы невялікай колькасці нейронаў (каля 300), упадабаны аб’ект даследавання ў вобласці нейрабіялогіі.
Remove ads
Распаўсюджанне
Шырока распаўсюджаны па ўсім свеце, завезены чалавекам разам з культурнымі раслінамі. У некаторых раёнах, дзе ён быў інтрадукаваны, яго лічаць шкодным відам з-за яго канкурэнцыі з мясцовымі чарвякамі.
Значэнне
З'яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі круглых чарвей сямейства метастрангіліды (Metastrongylidae)[2][3][4].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads