Вясёлка звычайная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вясёлка звычайная
Remove ads

Вясёлка звычайная[1], сраматнік звычайны[2], вясёлка смярдзючая[3] (Phallus impudicus) — грыб з класа базідыяміцэтаў (Basidiomycota), распаўсюджаны пераважна ў лясных масівах Еўропы. Мае моцны непрыемны пах. Гэтая асаблівасць, а таксама форма грыба адлюстроўваюцца ў таксанамічнай лацінскай назве віда Phallus impudicus (бел.: распутны пеніс). Своеасаблівы пах грыба — біялагічнае прыстасаванне ў мэтах распаўсюджвання віда. Сваім моцным пахам вясёлка звычайная прываблівае мух і гнаявікоў, якія разносяць споры і такім чынам спрыяюць яе размнажэнню.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Грыб таксама расце на могілках, паводле чаго склалася шмат народных павер'яў, звязаных з вясёлкай. Калі грыб прарастаў на магілах, лічылася што мярцвяк здзейсніў злачынства і праз грыб засцерагае ад падобных нядобрасумленных учынкаў. Адсюль паходзіць назва палец мярцвяка у некаторых народаў.

Remove ads

Апісанне

Пладовае цела грыба спачатку замкнёнае белаватае або жаўтаватае, паўпадземнае яйкападобнае (т.зв. «чортава яйка»), 3—4 см у дыяметры, пакрытае шчыльнай белай абалонкай, пад якой размяшчаецца другая — зялёная, вельмі слізістая, так званае «земляное масла». З ростам грыба абалонкі разрываюцца, пладовае цела выцягваецца ў доўгую белую губчатую ножку з ячэістай верхняй часткай, пакрытай бураватай сліззю, якая выдае рэзкі пах падалі, у якой плаваюць споры, — гладкія, эліпсападобныя, светла-жаўтлява-бураватыя, 3,5—5×1,5—2 мкм[2].

Пладовыя целы з'яўляюцца паасобку ці групамі. Сезон з мая па кастрычнік.

Remove ads

Экалогія і распаўсюджванне

Можа быць сапрафітам або ўтвараць мікарызу з дубам, букам, некаторымі хмызнякамі.

Споры распаўсюджваюцца мухамі і іншымі казуркамі, якія прыцягваюцца пахам грыба.

Сустракаецца паўсюдна, асабліва часта ў шыракалістых лясах, аддае перавагу багатым перагноем глебам. Распаўсюджаны ў Еўропе, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца зрэдку[2].

Выкарыстанне

Грыб неядомы.

У народнай медыцыне выкарыстоўваліся водныя і спіртавыя настойкі са свежых або высушаных пладовых цел. Настойку на гарэлцы ўжывалі пры «болях у жываце», прамывалі ёю раны. З дапамогай сраматніка лячылі падагру і нырачныя захворванні[4].

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads