Падагра

хвароба праз адкладанне крышталяў уратаў у тканках From Wikipedia, the free encyclopedia

Падагра
Remove ads

Падагра (стар.-грэч.: ποδάγρα — нага ў пастцы) — адкладанне соляў у суставах і тканках праз лішак мачавой кіслаты ад недахопу харчовых ферментаў для расшчаплення ежы. Найчасцей сустракаецца сярод людзей з высокім узроўнем жыцця і закранае вялікі палец ступні і ныркі. Ускладненне хваробы выклікае артрыт, пашкоджанне нырак і вядзе да дэфармацыі суставаў і інваліднасці[3].

Хуткія факты Падагра, МКХ-11 ...
Remove ads

Папярэджанне

Хваробу прадухіляе штодзённае 6-разовае харчаванне, піццё да 2,5 літру вады за суткі, ужыццё гароднінных, малочных і садавінных супоў, адвару шыпшыны, квасу, морсаў, сокаў (бярозавік) і шчолачнай мінеральнай вады, адмаўленне прыёму алкаголю і ўніканне ўжывання солі. Таксама карысна есці кавуны, суніцы, цытрусавыя і яблыкі ў сырым выглядзе, як і выкарыстоўваць у харчаванні бульбу, крупы, хлеб і яйкі.

З ежы варта выключыць багатыя на пурын стравы (венджаная, салёная і тлустая рыба, вяндліна, грыбныя, курыныя, мясныя і рыбныя булёны, ікра, какава, ныркі, мазгі, мясныя і рыбныя кансервы, печань, тлустае мяса маладых жывёл, шакалад і язык) і раслінныя вырабы, што змяшчаюць мачавую кіслату (свежыя бабовыя, цвятная капуста, радыска, спаржа, шпінат і шчаўе). Гарбату дапушчальна піць нямоцнай з лісця брусніц, каву — толькі з малаком. Таксама варта выключыць з ежы здор і лой[4].

Remove ads

Прычыны

Развіццю хваробы спрыяе зменлівы расклад харчавання, ужыванне алкаголю (найперш віно і піва, якія змяшчаюць малібдэн), павышаны крывяны ціск, пашкоджанне выдзяляльнай сістэмы, лускаваты лішай, абязводжванне, атручанне волавам і кантакт з фарбавальнікамі. Таксама адмоўна ўплываюць цялесныя перагрузкі і хаджэнне ў цесным абутку.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз боль, пачырваненне і прыпуханне сустава з наступным лушчэннем скуры, ліхаманку да +40°С і дрыжыкі. Запаленне сустава суправаджаецца ўтварэннем свішчоў[5].

Зноскі

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55345445'></a>
  2. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4117183'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5282129'></a>
  3. Два піва і… адну падагру // Звязда : Газета. — 27 мая 2004. — № 129, 25142. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  4. Вольга Шаўко. Нага ў пастцы // Звязда : Газета. — 1 сакавіка 2005. — № 36, 25368. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  5. Вольга Цыбульская. Падагра — прыяцелька на ўсё жыццё // Краіна здароўя. — 10 ліпеня 2010. — № 33 (202). — С. 5.(недаступная спасылка)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads