Вятка (рака)

рака ў Расіі, правы прыток Камы From Wikipedia, the free encyclopedia

Вятка (рака)
Remove ads

Вя́тка (руск.: Вятка) — рака ў Расіі, самы буйны правы прыток ракі Кама.

Хуткія факты Вятка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 1314 км, плошча вадазборнага басейна 129 тыс. км².

Пачынаецца на Верхнякамскім узвышшы на поўначы Удмурціі, упадае ў Каму ў 17 км ніжэй горада Мамадыш. Для Вяткі характэрныя рэзкія змены кірунку цячэння (з поўначы на паўднёвы захад, а затым на паўднёвы ўсход) і вялікая звілістасць на ўсім працягу. Вятка — тыпова раўнінная рака, бягучая большай часткай у шырокай даліне са спадзістымі схіламі. У нізоўях пашыраныя і звужаныя ўчасткі даліны чаргуюцца праз 1—5 км. Шмат перакатаў.

Жыўленне галоўным чынам снегавое. Сярэдні гадавы расход вады 890 м³/сяк. Замярзае ў першай палове лістапада, ускрываецца ў другой палове красавіка. Найболей буйныя прытокі: справа — Кобра, Летка, Вялікая, Малома, Піжма; злева — Чапца, Быстрыца, Воя, Кільмезь.

Сплаўная рака. Рэгулярнае суднаходства да горада Кіраў (700 км ад вусця). Галоўныя прыстані — Кіраў, Кацельніч, Савецк, Вяцкія Паляны.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads