Кобра (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́бра (руск.: Ко́бра[1][2][3]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі і Кіраўскай вобласці, правы прыток ракі Вятка (прыток Камы, басейн Волгі).
Даўжыня ракі 324 км. Плошча вадазбору 7810 км². Сярэдні расход вады 67[1][3] м³/с (58,5 у ніжнім цячэнні[2]; 60 м³/с, аб’ём сцёку 1,894 км³/год[4]). Выток ракі знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы балота Кобра на Паўночных Увалах. Упадае ў Вятку паміж пасёлкамі Нагорск і Муліна[4]. Рака раўніннага тыпу. Рэчышча звілістае. Яго шырыня ад 30—40 да 80—85 м[4]. Разводдзе ў красавіку—чэрвені. У разводдзе суднаходная на 90[3] км ад вусця.
Асноўныя прытокі Кобры: Язёўка, Суран, Сарга, Доўгая, Вялікая Белая, Фёдараўка, Сіманоўка, Кыз, Чурская, Дум, Пашняк, Соз, Талажанка, Чорная, Халуная, Вялікая Святліца, Пяскоўка, Масленая[4].
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 216. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads