Вячаслаў Віктаравіч Грышчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Віктаравіч Грышчанка (11 лістапада 1972[1], Барань[2], Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі дзяржаўны службовец, палкоўнік міліцыі. Старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта з 2021 года[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «правазнаўства» і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне органамі ўнутраных спраў».[2] Пачынаў участковым інспектарам у Аршанскім РАУС[3].
З 2011 па 2018 гады ён кіраваў аддзелам унутраных спраў Браслаўскага райвыканкама[2]. З кастрычніка 2018 года намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
9 снежня 2021 года на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў выбраны старшынёй Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта[2].
Выбіраўся дэпутатам Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За бездакорную службу» (I, II і III ступеняў)[2]
- Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»[2]
- «Чалавек года Віцебшчыны-2020»[2]
Літаратура
- Для кого труд – радость, для того жизнь – счастье // Віцьбічы = Витьбичи. — 2021. — 18 февраля. — С. V. — (Приложение: «Вечерний Витебск»).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads