Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў
Remove ads

Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў (19 кастрычніка 1939, Мармыжы, Курская вобласць — 2 чэрвеня 2006) — расійскі скульптар.

Хуткія факты Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя У. І. Сурыкава (1964). Заснавальнік і старшыня Міжнароднага фонду славянскай пісьменнасці і культуры, Саюза рускага народа, шэрагу іншых грамадскіх арганізацый. У 1990 годзе яго Міжнародны фонд славянскай пісьменнасці і культуры разам з журналістам Аляксеем Сеніным заснаваў газету «Рускі веснік» нацыяналістычна-праваслаўнага кірунку.

Памёр у Маскве, пахаваны ў родным сяле Мармыжы.

Remove ads

Творчасць

Стаў вядомым пасля скульптурнага афармлення Цэнтральнага дзіцячага музычнага тэатра (1979) і стварэння фігуры бога гандлю Меркурыя ў Цэнтры міжнароднага гандлю (1982). Амаль усё яго творы ўяўляюць сабой бронзавыя адліўкі з выразным сілуэтам. Стандарты афіцыйнага манументалізму «суровага стылю» выцясняюцца ў іх «карнавальна»-гульнявым пачаткам (дэкор дзіцячага тэатра, шэраг станковых прац 1970-х — пачатку 1980-х гадоў), а ў канцы 1980-х — пачатку 2000-х гадоў — нацыянальна-рамантычным пафасам.

Сярод прац В. Клыкава:

Remove ads

Прызнанне

  • Народны мастак РСФСР,
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР,
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Рэпіна,
  • Уладальнік Залатога медалю Акадэміі мастацтваў Расіі,
  • Уладальнік гран-пры міжнароднай выстаўкі скульптуры ў Бялградзе.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads