Саюз рускага народа
палітычная партыя ў Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Саю́з ру́скага наро́да»[1], «СРН»[1] (руск.: «Союз русского народа») — грамадска-палітычная арганізацыя чарнасоценнага кірунку, якая дзейнічала ў Расійскай імперыі ў 1905—1917 гадах. Статут быў зацверджаны 7(20) жніўня 1906 года[2].
Саюз рускага народа аб’ядноўваў буйных домаўласнікаў, памешчыкаў, чыноўнікаў, купцоў, прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства, частку рабочых і сялян і выступаў за адзінства і непадзельнасць краіны, у абарону самадзяржаўя з пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму і антысемітызму, узмацненне пазіцый праваслаўя. Друкаваныя органы: газета «Руское знамя» (1905—1910), часопіс «Вестник Саюза русского народа» (1910—1915)[2]. Шэраг аддзелаў СРН выпускалі ўласныя перыядычныя выданні[2].
На тэрыторыі сучаснай Беларусі арганізацыі СРН дзейнічалі ва ўсіх губернях і паветах, гарадах, мястэчках[1]. Яны вялі барацьбу супраць палякаў, яўрэяў, беларускага нацыянальнага руху і яго газеты «Наша Ніва»[1]. Галоўным органам была газета «Минское слово»[1].
Саюз рускага народа быў забаронены пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года, а многія з яго членаў былі арыштаваны[2].
Remove ads
Зноскі
- Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads