Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч
Remove ads

Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч (нар. 11 чэрвеня 1959(1959-06-11), Замасце, Маладзечанская вобласць) — беларускі мастак.

Хуткія факты Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1974 годзе 8-мі класаў Заслаўскай сярэдняй школы год правучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы[1]. У 1978―1980 гадах служыў тэрміновую вайсковую службу ў Арміі (Мар’іна Горка). У 1986 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[2]. Да сярэдзіны 1990-х працаваў мастаком на Мінскім мастацкім камбінаце.

Жыве ў Мінску.

Творчасць

Пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута працаваў у галіне выяўленчай і мастацкай галаграфіі[3]. Станам на 2025 год пераважна працуе ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажапартрэта.

З 1986 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках, сярод якіх персанальная выстаўка ў Лілі (Францыя, 2011)[3][4]. Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Італіі, Польшчы, Кітая, Расіі і ЗША[4].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads