Вяча (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяча — рака ў Лагойскім і Мінскім раёнах Беларусі, колішні прыток Свіслачы (басейн Дняпра), упадае ў Заслаўскае вадасховішча.
Remove ads
Назва
Паводле К. Бугі, адпачатны выгляд назвы меў быць Ventė або Venčia, і яна таго ж паходжання, што і назва літоўска-латвійскай ракі Вэнта, ад кораня *ven(t)- «гнуцца; гнуць»[1][2].
Гідраграфія
Даўжыня 40 км. Вадазбор 297 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Агульнае падзенне 80 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰.
Пачынаецца на паўночны захад ад в. Селішча Лагойскага раёна, цячэ па Мінскім узвышшы, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля в. Сёмкава Мінскага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—300 м. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышыня іх каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шырынёй 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізавана і часткова абвалавана. Шырыня ракі ў межань 4—8 м.
На рацэ вадасховішча Вяча, зоны адпачынку Вяча і Мінскае мора.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads