Віды пад найменшай пагрозай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віды, якія знаходзяцца пад найменшай пагрозай знікнення (англ.: Least concern, LC) - ахоўны статус, які Міжнародны Саюз Аховы Прыроды прысвойвае біялагічным відам або таксонам, якія не ўваходзяць у якую-небудзь іншую катэгорыю і, такім чынам, не адчуваюць пагроз свайму існаванню. Да іх ставяцца найбольш распаўсюджаныя і квітнеючыя віды, такія, як меданосная пчала, шэры пацук, шызы голуб. Яны, як правіла, не занесены ў Чырвоныя кнігі, аднак асобныя папуляцыі і падвіды могуць знаходзіцца пад пагрозай - так, да прыкладу, распаўсюджаная па абодвум Амерыкам пума мае статус «Знаходзіцца пад найменшай пагрозай», у той час як нешматлікая флорыдзкая пума - выміраючы падвід.

Хуткія факты Ахоўны статус, Зніклыя ...

Па дадзеным 2006 года ў гэтую катэгорыю ўваходзіць 15636 таксонаў. Агульная колькасць відаў жывёл у гэтай катэгорыі - 14033. Таксама ў спісе значыцца 102 падвіды жывёл і 1500 таксонаў царства раслін (1410 відаў, 55 падвідаў, 35 разнавіднасцяў). У 2008 годзе да гэтай катэгорыі былі афіцыйна аднесены людзі[1].

Thumb
Катэгорыі МСАП


Remove ads

Зноскі

  1. IUCN Red List - Homo sapiens(недаступная спасылка). The IUCN Red List of Threathened Species. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2010. Праверана 7 студзеня 2011.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads