Віка Трэнас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віка Трэнас
Remove ads

Віка Трэнас, сапраўднае імя Вікторыя Аляксандраўна Ляйкоўская (нар. 7 снежня 1984, Мінск) — беларуская паэтка, літаратурны крытык, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар[1][2][3].

Хуткія факты Віка Трэнас, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме. У 2006—2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць»[4]. Літаратурны аглядальнік інтэрнэт-выдання «Новая Еўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты». Арт-менеджар гурта «Верасень»[5].

Працуе прэс-сакратаром ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей «Вясёлка» і «Буся», стылістычным рэдактарам у часопісе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2020 года — рэдактар аддзела рэдакцыйна-выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці БДУКМ[1].

Remove ads

Творчасць

З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 года («Наша ніва»). Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар лірыкі да песні «Pustoje Śviatło» гурта «Glofira» са складанкі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New». Творы перакладаліся на нямецкую, балгарскую і шведскую мовы.

Прызнанне

  • 2010 год — лаўрэат прэміі Блакітны свін; за дасягненні ў прамоцыі беларускай літаратуры і мастацтва, арганізацыю прома-групы «ВЮ»[6].

Выбраная бібліяграфія

  • «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (паэзія, 2005)
  • «Экзістэнцыйны пейзаж» (паэзія, 2008).
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads