Вясёлка (часопіс)
часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вясёлка» — беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прызначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытання дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей, стаіць паміж чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка».
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74845, для ведамасных — 748452.
Remove ads
Публікацыі
Публікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадскія тэмы, розныя па памерах і складанасці — як для самастойнага чытання дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытання дзецям дарослымі альбо больш старэйшымі школьнікамі.
Друкуе апавяданні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх кампазітараў для дзяцей. Распавядае пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краін. Мае розныя тэматычныя рубрыкі. Вядзе літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу[2].
У савецкія часы тыраж часопіса складаў 100 тыс. экземпляраў[3]. У красавіку 2012 г. наклад складаў 13500 асобнікаў, часопіс з’яўляўся самаакупным[4].
Па стане на сакавік 2017 г. выдадзена 720 нумароў.
Рэдакцыя «Вясёлкі» з’яўляецца таксама заснавальнікам чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся». Да пачатку выдання «Бусі» (жнівень 2013) «Вясёлка» была адзіным беларускім перыядычным выданнем для дзяцей як дашкольнага, так і малодшага школьнага ўзросту[5].
Remove ads
Сайт
З лютага 2011 г. дзейнічае сайт часопіса, на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. У творах дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, гэта адносіцца як да фальклорных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і інш.), так і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» А. Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» А. Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Р. Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Я. Лёсіка і інш.)[2]. На сайце створана фотагалерэя, ладзяцца конкурсы.
Remove ads
Узнагароды
«Вясёлка» ўзнагароджана ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пераможцам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» 2004, 2007, 2010 гадоў.
Галоўныя рэдактары
- Васіль Вітка (1957—1974)
- Еўдакія Лось (1974—1976)
- Анатоль Грачанікаў (1976—1978)
- Уладзімір Ліпскі (1978—2022)
- Анастасія Радзікевіч (з 2022)
Некаторыя аўтары
Зноскі
- The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0131-8128
- Смаль, В. М., Еўдакіменка, М. Асаблівасці кантэнту сайта часопіса «Вясёлка» // СМИ. Культура. Молодежь / Под общ. ред. Л. В. Скибицкой. — Брест: БрГУ имени А. С. Пушкина, 2015. — С. 187. — 226 с.
- Шкілёнак, М.. Часопіс «Вясёлка»: мы дапамагаем выхоўваць нашых дзетак сапраўднымі патрыётамі(недаступная спасылка). // TUT.BY (2010. — 3 жніўня). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
- Ліпскі, У. Вяселле для «Вясёлкі» // old.zviazda.by. — 2012. — 14 красавіка.(недаступная спасылка)
Remove ads
Спасылкі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads