Вікенцій Горскі
літоўскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вікенцій (Вінцэнт) Мельхіёравіч Горскі (1848 — пасля 1901) — літоўскі грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1848 годзе[1]. Прадстаўнік шляхецкага роду Горскіх.
У 1867—1873 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1]. Пасля заканчэнні курса быў прылічаны да Тэхніка-будаўнічага камітэта і ў хуткім часе прызначаны тэмруцкім гарадскім архітэктарам, а ў 1874 годзе выйшаў у адстаўку[1].
У 1885—1901 гадах працаваў экспертам па нерухомасці ў Віленскім зямельным банку . Займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай. У Вільні па яго праектах пабудавана каля 70 прыватных і грамадскіх будынкаў.
Remove ads
Праекты


У Вільні
- «Дом Балінскіх», вул. Вільняўс, 27, 1879
- Гатэль «Еўропа», вул. Аўшрос Варту, 6, 1880
- Дом М. Бурчарта, пр. Гядзіміна 1/2, 1880.
- Дом А. Ваньковіч, пр. Гядзіміна, 15, 1880.
- Дом Хадзінскага, пр. Гядзіміна, 2 і 4, 1884 і 1889.
- Дом Ромера, вул. Арклю, 20, аднаўленне, 1880.
- Рэканструкцыя палаца Лапацінскіх , вул. Бярнардзіну, 8, 1886.
- Дом Л. Чахаса, вул. Ліейіклас, 5, аднаўленне, 1886.
- Манастыр Святога Духа , аднаўленне, 1884.
- Былы будынак Чалавекалюбнага таварыства, вул. Вільняус, 22/ вул. Лабдарыу, 1, 1884.
- Рэканструкцыя афіцыны палаца Лапацінскіх, вул. Бернардзіну, 8, 1889—1891
- Віленскі зямельны банк , пр. Гядзіміна, 6, 1890—1891 (паводле іншых звестак, архітэктар будынка Л. Вінер[2]).
- Рамесная школа, вул. Лабдарыу, 5 і 7/11, 1894.
- Уласны дом, вул. К. Каліноўскага, 19, 1896.
Іншае
Спраектаваў сядзібны дом Грабоўскіх у маёнтку Тарнова на Лідшчыне.
Remove ads
Памяць
У 2014 годзе імем В. Горскага названа вуліца ў спальным раёне Пашылайчай г. Вільні.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads