Тарноўская сядзіба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарноўская сядзібаmap
Remove ads

Тарноўская сядзіба — сядзіба на паўднёвай ускраіне вёскі Тарнова, якая сфарміравалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя.

Хуткія факты Сядзіба Грабоўскіх, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Маёнтак у вёсцы Тарнова, вядомы як сядзіба Грабоўскіх, заснаваны меркавана ў другой палове XVII стагоддзя. Належаў магнацкаму роду Завішаў, і ў 1690 годзе ў якасці пасагу за Ганнай Завіша перайшоў ва ўласнасць Пятра Тарноўскага, які і пачаў адбудоўваць сядзібу. У пачатку 1860-х гг. вёска з сядзібай належала Канстанціну Кашыцу (1828—1881), сыну Юзафа Кашыца — удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў.

Канстанцін Кашыц, як удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, быў адпраўлены ў ссылку ў Казанскую губерню. У 1866 годзе ён вымушаны быў падпісаць акт продажу маёнтка Тарноўшчына з фальваркамі і дома ў Рызе расійскаму палкоўніку, удзельніку здушэння паўстання, пазней генерал-лейтэнанту, Дзмітрыю Мікалаевічу Маўрасу  (руск.)[1][2].

Выйшаўшы ў 1878 годзе ў адстаўку, Д. М. Маўрас пасяліўся ў Тарнове і стаў уладкоўвацца. Як мяркуецца, сядзібу праектаваў архітэктар Вікенцій Горскі. Па яго праекце да таго часу былі пабудаваныя два дамы Маўраса ў цэнтры Вільні. У сядзібе былі пабудаваныя палац, бровар, стайня, лядоўня, вятрак, дамы для прыслугі, разбіты парк і выкапаны дзве сажалкі. Бібліятэка Д. М. Маўраса налічвала каля 9000 тамоў на рускай і замежных мовах, у тым ліку старадаўнія і рэдкія выданні. Зараз фонд бібліятэкі Маўраса знаходзіцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы  (руск.). Калі ў 1890 годзе памерла жонка Маўраса, ён у яе памяць пабудаваў каменную капліцу ў гатычным стылі, са званіцай і фамільным склепам, дзе праз 4 гады быў і сам пахаваны. Капліца ў 1939 годзе была разбурана[3].

Пасля смерці Маўраса ў 1899 годзе, маёнтак належаў яго сыну Мікалаю, затым сястры Мікалая Лізавеце. У канцы 1880-х гг. пры сядзібе дзейнічалі народнае вучылішча, вадзяны млын, бровар. Потым у маёнтку сталі змяняцца гаспадары, апошнімі, да 1939 года, былі курляндскія бароны Кехлеры.

У сакавіку 1940 пры сядзібе створаны вялікі племсаўгас, у самой сядзібе ўладкаваныя жылыя памяшканні. У гады вайны тут размяшчаўся паліцэйскі ўчастак. Пасля вайны ў сядзібе быў дзіцячы дом, саўгасная кантора, паштовае аддзяленне, ашчадная каса, вузел сувязі і жылыя кватэры. Былі прабітыя тры ўваходы з вядучымі да іх лесвіцамі[4].

Remove ads

Планіроўка і архітэктура

Уключае сядзібны дом і гаспадарчыя пабудовы — стайню, лядоўню і ветраны млын. Пад'язная дарога агінае сядзібны дом, праходзіць паміж сажалкамі, далей вядзе да былога гаспадарчага комплексу, дзе знаходзіцца ветраны млын.

Сядзібны дом

Thumb
Сядзібны дом, фасад

Сядзібны дом — мураваны асіметрычны ў плане будынак з маляўнічай ступенчатай кампазіцыяй фасадаў. Асноўнай часткай будынка з'яўляецца двухпавярховы аб'ём з цэнтральным выступам-рызалітам на галоўным фасадзе. 3 заходняга боку размешчана аднапавярховая прыбудова, з усходняга — дамінуючая ў сілуэце чатырохпавярховая вежа. У пластыцы фасадаў выкарыстаны элементы розных гістарычных стыляў. Абапал цэнтральнага рызаліта над ганкамі размешчаны балконы. Вуглы асноўнага аб'ёму руставаныя. Цэнтральная вось галоўнага фасада вылучана вільчыкам рызаліта і вертыкальным радам паўцыркульных акон з прафіляванымі арачнымі сандрыкамі. Планіроўка будынка анфіладна-калідорная. Паверхі асноўнага аб'ёму звязаны лесвіцай, якая размешчана ў цэнтры будынка. У інтэр'еры захавалася паркетная падлога.

Гаспадарчыя пабудовы

Стайня — аднапавярховы цагляны будынак пад двухсільным дахам з пластычным галоўным фасадам (руставаныя вуглы, прамавугольныя праёмы з паўкруглымі броўкамі, круглыя філенгі).

Thumb
Лядоўня

Лядоўня — паўпадвальнае памяшканне, дах якога выступае над зямлёй. Над уваходам двухсхільны шчыт з люкарнай у цэнтры.

Thumb
Ветраны млын

Ветраны млын размешчаны за 0,7 км на поўдзень ад сядзібнага дома. Конусападобная пабудова (дыяметр асновы 11,6 м) складзена з бутавага каменю. Верхняя частка млына — драўляны шацёр (не захаваўся), які паварочваецца на металічных шарах вакол сваёй восі з улікам напрамку ветру.

Парк

Перад сядзібным домам разбіты сквер з пасадкамі ясеню і клёну, за 0,2 км на поўдзень ад яго — дзве сажалкі.

Remove ads

Рэканструкцыя

У 2008 годзе пачата праца па рэканструкцыі палаца, заказчык ― будаўнічае ўпраўленне «Мажэйкава». Праект рэканструкцыі выкананы архітэктарамі «Гроднаграмадзянпраект», рэканструкцыю ажыццявілі лідскія будаўнікі. Праекціроўшчыкі пастараліся не страціць аблічча палаца. Захаваўся агульны сілуэт, балконы, арачныя вокны, бляшаны дах, руставаныя куты. Мансарда прырасла на метр, але канёк рызаліта застаўся на ранейшай вышыні, вокны зробленыя ў столі. У працэсе работ дэмантаваныя ранейшыя драўляныя перакрыцці, падлогі, перагародкі, лесвіцы, фасадныя ўваходы. На месцах фасадных уваходаў ўладкаваныя арачныя пяцічасткавыя вокны. У вежы 9 аконных праёмаў закладзены цэглай і ператвораныя ў «сляпыя вокны». Зменена ўнутраная планіроўка. У доме з'явіліся 8 двухпакаёвых, 1 аднапакаёвая, 1 трохпакаёвая і 1 двухузроўневая пяціпакаёвая кватэры. Правялі газ, ваду, каналізацыю, сцены ўцяплілі знутры. Гэтыя службовыя кватэры атрымалі 11 маладых сем'яў будаўнікоў[5].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads