Вуліца Бярнардзіну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Бярнардзі́ну[1] (традыцыйная беларуская назва — Бернардзі́нская ву́ліца[2] (літ.: Bernardinų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Замкавую з вуліцай Святога Мікалая.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кляштарныя комплексы бернардзінцаў з касцёлам Святых Францішка і Бернарда і бернардзінак з касцёлам Святога Міхаіла Арханёла, касцёл Святой Ганны і палац Лапацінскіх, помнікі архітэктуры XV—XVIII стагоддзяў.
Remove ads
Гісторыя
Вуліца пачала забудоўвацца ў XVI ст. Яна праходзіла паўночнай мяжой Рускага Горада.

У XIX ст. улады Расійскай імперыі аддзялілі сярэднюю частку вуліцы, што ішла ад бернардзінскіх кляштараў да моста ў Зарэчча, і назвалі яе Аляксандраўскай (руск.: улица Александровская). Пазней гэту частку з мэтай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага перайменавалі ў Сувораўскую (руск.: улица Суворовская), у часы міжваеннай Польскай Рэспублікі — у вуліцу Святой Ганны, цяпер яна носіць імя Майроніса. Рэшту вуліцы расійскія ўлады пераназвалі ў Замкавы завулак, за польскім часам зноў Бернардзінская вуліца (частка завулка ў Зарэччы — Млынавая вуліца), за савецкім — Замкавы завулак. Менавіта гэтай рэшце (без часткі ў Зарэччы) у наш час вярнулі гістарычную назву.
Remove ads
Агульныя звесткі
Даўжыня вуліцы каля 240 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Вузкая і выгнутая забрукаваная вуліца пачынаецца ад аркі, якая злучае кутнія камяніцы на Замкавай вуліцы і вядзе да ансамблю бернардзінскіх кляштараў. З левага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная.
Remove ads
Будынкі
Няцотны бок
- № 11 — 2-павярховы дом, дзе ў красавіку — чэрвені 1822 года жыў паэт Адам Міцкевіч. Тут ён скончыў сваю паэму «Гражына»[3]. Пра гэты факт сведчыць памятная шыльда на фасадзе будынка. Цяпер у доме дзейнічае музей Адама Міцкевіча, які змяшчае больш за 200 экспанатаў, сярод якіх столік і крэсла, якімі паэт карыстаўся ў Парыжы, лісты да філаматаў, першыя прыжыццёвыя выданні — зборнік «Санеты» (1826) і «Конрад Валенрод» (1828)[4].
Цотны бок
- № 6 (таксама Аранжарэйная вуліца, 5) — кутні 3-павярховы дом з арыгінальнай барочнай брамай
- № 8 (таксама Аранжарэйная вуліца, 8) — палац Лапацінскіх або Алізараў. Старасвецкую камяніцу на гэтым месцы ў 1762 годзе набыў Мікалай Лапацінскі. Ён рэканструяваў будынак паводле праекту архітэктара Яна Глаўбіца. У 1828 годзе палац набылі выдаўцы Завадскія.
Галерэя
- Бернардзінская вуліца ў мастацтве
- Ф. Смуглевіч, 1785
- 1836
- Ю. Азямблоўскі, 1840
- Ю. Азямблоўскі, 1840
- Віленскі альбом, 1850
- XIX ст.
- XIX ст.
- XIX ст.
Зноскі
- Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць вялікіх літвінаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні Архівавана 3 красавіка 2016., TUT.BY, 10 сакавіка 2011.
- Лашкевіч К. 5 музеяў Вільні, якія варта наведаць беларусу Архівавана 29 ліпеня 2017., TUT.BY, 3 жніўня 2010.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads