Віктар Васільевіч Козінцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Васі́льевіч Ко́зінцаў — беларускі дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў на прамысловых прадпрыемствах Беларусі, пасля ў Гандлёвых місіях СССР у Перу і Мазамбіку.
у 2004—2009 гадах — Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.
У 2009—2013 гадах — Намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік упраўлення Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
3 снежня 2013 года прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Аргенціна[1]. 2 мая 2014 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Перу, Рэспубліцы Чылі і ва Рэспубліцы Усходні Уругваі па сумяшчальніцтве[2].
Быў адстаўлены з усіх гэтых пасад 18 верасня 2017 года ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads