Віктар Мікалаевіч Ажгірэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Мікалаевіч Ажгірэй (нар. 12 ліпеня 1956, г.п.Гарадзішча, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1976 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка, А. Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў пасёлку Ратамка Мінскай вобласці.
Творчасць
Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе. Асноўныя творы: інтарсія «Францыск Скарына» ў бібліятэцы імя Ф. Скарыны, г. Барысаў; вітражы «Мінск старажытны, сучасны, святочны» на мінскім заводзе «Ударнік», «Памяць» у Чэрвеньскім краязнаўчым музеі, «Вілейка старажытная, Вілейка сучасная» ў Вілейскім краязнаўчым музеі, а таксама вітражы ў Палацах культуры гарадоў Мазыра і Нясвіжа, энкаўстыка «Асеннія промні» ў Мінскай клінічнай бальніцы; карціны «Свята ў Ратамцы», «Успамін аб Загорску», «Сады Заслаўя», «Восеньскі дзень». Творы знаходзяцца ў музеі фізкультуры і спорту пры Савеце Міністраў Беларусі.
Remove ads
Літаратура
- Ажгірэй Віктар Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads