Ратамка (аграгарадок)
аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́тамка[1] (трансліт.: Ratamka, руск.: Ратомка) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на захад ад Мінска, чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Маладзечна. 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў (2010).
Remove ads
Назва
У дакументах 1558 года гэтая мясцовасць згадваецца як Радамскае. На думку В. Жучкевіча, гэта ёсць першапачатковая форма, ад якой пазней утварылася сучасная Ратамка. Назва патранімічная.[2]
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вядома як Ратам’е прынамсі да 1492 года, бо напэўна вялікі князь Казімір даў яго Федку Вінку, чые нашчадкі Ратамскія і Вінкі валодалі маёнткам пазней.
Пад уладай Расійскай імперыі
У 1897 годзе пасёлак у Заслаўскай воласці Мінскага павета, была карчма. У 1880 годзе побач пасёлкам пабудавана чыгуначная станцыя Ратамка.
Найноўшы час
З лютага да снежня 1918 года пасёлак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1919 года ў БССР. У 1922 годзе адкрыта 3-гадовая школа, у гэтым жа годзе пераўтворана ў 7-гадовую, у 1924 годзе вучыліся 146 вучняў. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года ў Ратамскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Мінскага гарадскога Савета. З 26 мая 1935 года ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1941 — сакавіку 1942 года ў Ратамцы і вёсцы Тарасава дзейнічала патрыятычнае падполле[3]. У ліпеня 1944 года пры вызваленні пасёлка загінулі 79 савецкіх воінаў 238-й стралковай дывізіі.
З 20 студзеня 1960 года ў Ждановіцкім сельсавеце.
У 2009 годзе да пасёлка была далучана суседняя вёска Ратамка[4].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 год — 21 двор, 79 жыхароў, карчма, на чыгуначнай станцыі — 34 жыхары.
- XX стагоддзе:
- 1917 год — 112 двароў, 2195 жыхароў, на чыгуначнай станцыі 25 жыхароў.
- 1926 год — 112 двароў, 420 жыхароў.
- 1997 год — 1493 гаспадаркі, 3983 жыхары.
- XXI стагоддзе:
- 2010 год — 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў.
Інфраструктура


Сярэдняя, дапаможная і музычная школы, Дом культуры, дзіцячы сад, Свята-Петра-Паўлаўская царква (з 1997), гандлёвы цэнтр, рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі.
Памятныя мясціны
- Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў (1957).
- Брацкая магіла —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000372.
- Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Ішуціна ў парку.
Вядомыя асобы
- Людвіг Зарэчны (Галубовіч; 1915—1964) — беларускі ваенна-палітычны дзеяч, выдавец, святар.
- Уладзімір Рыгоравіч Скацецкі (1935—2008) — матэматык і педагог.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads