Віктар Мікалаевіч Кнушавіцкі

савецкі эстрадны дырыжор і кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Мікалаевіч Кнушавіцкі
Remove ads

Віктар Мікалаевіч Кнушавіцкі (руск.: Ви́ктор Никола́евич Кнушеви́цкий; (6 студзеня (19 студзеня) 1906, Пятроўск, Саратаўская губерня1972) — савецкі эстрадны дырыжор і кампазітар.

Хуткія факты Віктар Мікалаевіч Кнушавіцкі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 (19) студзеня 1906 года ў г. Пятроўск Саратаўскай губерні ў сям’і юрыста Мікалая Мікалаевіча Кнушавіцкага.

У школе вывучаў скрыпку і тэорыю кампазіцыі, а ў 12 гадоў набыў і практычны вопыт выступленняў — іграў у салонных і танцавальных аркестрах у рэстаранах і перад сеансамі ў мясцовым кінатэатры. У 1921 годзе паступіў у Саратаўскую кансерваторыю, скончыў яе па класах скрыпкі Б. С. Багатырова і кампазіцыі Л. М. Рудольфа (1925). Затым перавёўся на тэарэтыка-кампазітарскі факультэт у Маскоўскі музычны тэхнікум імя А. М. Скрабіна, дзе працягваў сваю выканальніцкую дзейнасць.

У пачатку 1930-х гадоў — дырыжор аркестра Маскоўскага цырка, затым — музычны кіраўнік джаза Цэнтральнага канцэртна-эстраднага бюро Дзяржаўнага аб’яднання музыкі, эстрады і цырка.

У 1936 годзе па рэкамендацыі М. Грынберга прызначаны музычным кіраўніком Дзяржаўнага джаз-аркестра СССР (Дзяржджаз), дзе мастацкім кіраўніком стаў М. І. Блантэр. Першае выступленне Дзяржджаза адбылося 28 лістапада 1938 года ў Калоннай зале Дома Саюзаў падчас першай дэкады савецкай музыкі. Падчас мерапрыемства ўпершыню прагучала песня «Кацюша»[1], якая пазней стала адным з нефармальных сімвалаў Вялікай Айчыннай вайны.

У 1940 годзе вызвалены ад пасады дырыжора Дзяржджаза. У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў аркестрам у Першай ударнай арміі, а затым на Паўночна-Заходнім фронце. У 1945—1952 гадах кіраваў Эстрадным аркестрам Усесаюзнага радыё, асноўны касцяк якога склалі музыканты-франтавікі. У гэтыя гады, з нарастаннем напружанасці Халоднай вайны, джаз перастаў атрымліваць дзяржаўную падтрымку і быў практычна выключаны з рэпертуару вядомых аркестраў. Калектыў Кнушавіцкага ў лепшых узорах сваёй творчасці арыентаваўся на ансамблі, якія акампанавалі Пятру Лешчанку, але пры гэтым выконваў усе прадпісанні міністэрства культуры, выконваючы музыку, адпаведную густам савецкага музычнага начальства.

У Маскве кампазітар жыў на вуліцы Народнага Апалчэння, 18. Памёр ў 1972 годзе[2]. Пахаваны ў Маскве на Кузьмінскіх могілках.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads