Пятроўск (Саратаўская вобласць)
горад у Саратаўскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятроўск (руск.: Петровск) — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пятроўскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 33,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1696 годзе.
Размешчаны на Прыволжскім узвышшы, на берагах ракі Мядзведзіца, за 104 км на паўднёвы захад ад Саратава, за 5 км ад мяжы з Пензенскай вобласцю.
Буйнейшыя прадпрыемствы: электрамеханічны завод «Молат» (вытворчасць прыбораў для суднабудавання і тавараў шырокага спажывання), завод аўтазапчастак (філіял маскоўскага АМА «ЗІЛ»), газатранспартнае прадпрыемства (Пятроўскае ЛПУ, філіял ТАА «Югтрансгаз» ААТ «Газпрам»). Таксама ёсць малочны завод, мэблевая вытворчасць, мясакамбінат, пякарня.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Віктар Мікалаевіч Кнушавіцкі (1906—1972) — савецкі эстрадны дырыжор і кампазітар.
- Іван Васільевіч Панфілаў (1893—1941) — Герой Савецкага Саюза.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads