Віктар Паўлавіч Дуброўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Паўлавіч Дуброўскі (руск.: Виктор Павлович Дубровский; 19271994) — беларускі і расійскі дырыжор, заснавальнік і першы кіраўнік Смаленскага рускага народнага аркестра. Заслужаны артыст БССР (1959)[1], Народны артыст РСФСР (1969). Член КПСС з 1970 года[1].

Хуткія факты Віктар Паўлавіч Дуброўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Віктар Дуброўскі нарадзіўся 10 снежня 1927 года ў Варонежы. У 1944 годзе ён скончыў Цэнтральную музычную школу-дзесяцігодку ў Маскве з адзнакай. У 1949 годзе скончыў з адзнакай аркестравы факультэт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас скрыпкі прафесара Льва Цэйтліна). У 1953 годзе з адзнакай паўторна скончыў яе, на гэты раз дырыжорскі факультэт (клас сімфанічнічнага дырыжыравання Леа Гінсбурга). Быўшы яшчэ студэнтам 4 курсу, па конкурсе Дуброўскі быў прыняты дырыжорам-асістэнтам у Дзяржаўны сімфанічны аркестр СССР.

У 1956—1962 і 1991—1994 гадах галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь[2]. Менавіта пад яго кіраўніцтвам аркестр упершыню выконваў многія творы беларускіх кампазітараў[3].

Thumb
Магіла Дуброўскага на Брацкіх могілках Смаленска.

З 1962 года на працягу 15 гадоў Дуброўскі быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага аркестра імя Осіпава ў Маскве. Пад яго кіраўніцтвам аркестр здзяйсняў вялікія гастрольныя паездкі, у тым ліку ў ЗША, Канаду, Вялікабрытанію, Германію, Японію, Францыю, Аўстралію. Больш за 10 гадоў Дуброўскі таксама займаўся выкладчыцкай працай па класах дырыжавання ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры[3].

У 1988 годзе Дуброўскі ўпершыню ў Смаленскай вобласці стварыў прафесійны рускі народны аркестр, стаў яго першым мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам. Узначалены ім аркестр стаў адным з лепшых у СССР[3][3].

Значную ўвагу Дуброўскі аддаваў папулярызацыі сучаснай савецкай і замежнай музыкі. Першы інтэрпрэтатар многіх твораў беларускіх кампазітараў, у т.л. 5-й сімфоніі М. Аладава, сімфанічных паэм «Нарач» У. Алоўнікава, «Сказ пра Палессе» У. Будніка, вакальна-сімфанічнічныя паэмы «Вечна жывыя» і «Святочнай уверцюры» Г. Вагнера, фантазіі на тэмы беларускіх народных песень В. Залатарова, 2-га канцэрта для скрыпкі з аркестрам П. Падкавырава, 8-й сімфанічнай Д. Смольскага і інш[2].

Дуброўскі зрабіў вялікую колькасць запісаў сімфанічнай і народнай музыкі, якія трансляваліся на Усесаюзным радыё і Цэнтральным тэлебачанні. Шмат супрацоўнічаў з выдатнымі савецкімі музыкантамі Святаславам Рыхтэрам, Эмілем Гілельсам, Мсціславам Растраповічам, Даніілам Шафранам, Давідам Ойстрахам, Леанідам Коганам. Фірмай «Мелодыя» шмат разоў выпускаліся пласцінкі з яго запісамі сумесна з гэтымі музыкантамі[3].

Усяго за 45 гадоў сваёй актыўнай канцэртнай дзейнасці Дуброўскі са сваімі аркестрамі пабываў на гастролях больш як 50 краінах свету, даў каля 2500 канцэртаў[3].

Памёр 17 кастрычніка 1994 года[3]. Пахаваны на Брацкіх могілках Смаленска.

Remove ads

Узнагароды

Народны артыст РСФСР, заслужаны артыст Беларускай ССР. У 1968 годзе ў Гамбургу ўзнагароджаны «Залатым дыскам» за ўнёсак у развіццё сімфанічнай і народнай музыкі. Імя Дуброўскага ў 1995 годзе было прысвоена створанаму ім аркестру[3].

Зноскі

  1. Музыкальная энциклопедия / Гл. ред. Ю.В. Келдыш. — «Советская энциклопедия», 1982. — С. 753. — 1008 с.
  2. Дуброўскі Віктар Паўлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-11-0662-8.
  3. Марина Леонова.. Дубровский Виктор Павлович (руск.)(недаступная спасылка). http://nasledie.smolensk.ru/.+Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2012. Праверана 8 жніўня 2012.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads