Віктар Пятровіч Астаф’еў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Пятровіч Астаф'еў (1 мая 1924, сяло Аўсянка, Краснаярскі край, РСФСР — 29 лістапада 2001, Краснаярск) — савецкі і расійскі пісьменнік. Лаўрэат двух Дзяржаўных прэмій СССР (1978, 1991) і трох Дзяржаўных прэмій РФ (1975, 1995, 2003). Герой Сацыялістычнай Працы (1989). Падпісант «Ліста 42-х».
Друкаваўся з 1951 года. У псіхалагічных аповесцях пра вайну і сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіяграфічных апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кнігі 1-2, 1968—1978), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзяржаўная прэмія 1978) пра пагрозу знішчэння прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» аналізуе духоўны і сацыяльны стан грамадства.
Remove ads
Зноскі
- АСТАФЬЕВ Виктор Петрович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 121–126. — ISBN 5-94848-245-6
- Viktor Petrovich Astafyev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Wiktor Petrowitsch Astafjew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads