Віктар Якаўлевіч Прушак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Якаўлевіч Прушак (нар. 24 студзеня 1956, в. Ямінск, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне геатэхналогіі і горнага машынабудавання. Член-карэспандэнт (2014), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1], доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2012). Ганаровы грамадзянін г. Любані (2006).

Хуткія факты Віктар Якаўлевіч Прушак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1978).

У 1978 працаваў на Гомельскім ліцейным заводзе «Цэнтраліт». З 1980 года на Салігорскім ліцейна-механічным заводзе, з 1988 года дырэктар будуемага Салігорскага завода тэхналагічнага абсталявання.

З 1993 года дырэктар Інстытута праблем рэсурсазберажэння, з 1999 года тэхнічны дырэктар, з 2017 года дырэктар ЗАТ «Салігорскі Інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю»[2].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Парашковыя ахоўныя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія, практыка».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006).

Навуковая дзейнасць

Распрацаваў рэсурсазберагальныя тэхналогіі падземнай распрацоўкі саляных пластоў у складаных горна-геалагічных умовах, спосабы прадухілення газадынамічных з’яў у калійных рудніках, спосабы павышэння ўстойлівасці горных выпрацовак. Устанавіў заканамернасці праявы горнага ціску ў пародным масіве паблізу горных выпрацовак Старобінскага радовішча, Асаблівасці ўзаемадзеяння інжынерных канструкцый з пародным масівам на глыбокіх гарызонтах, асаблівасці зруху зямной паверхні ва ўмовах развіцця слупковых сістэм распрацоўкі. Распрацаваў геафізічныя мадэлі ўзаемадзеяння выканаўчых органаў горных машын з напружана-дэфармаваным горным масівам, вызначыў заканамернасці пабудовы забойных лавакомплексаў, механізмы ўплыву горнага ціску на праходчыя і ачышчальныя комплексы. Прапанаваў рашэнні па аптымізацыі тэхналогіі перапрацоўкі хлорыстага калію.

Аўтар больш за 290 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 166 патэнтаў на вынаходствы.

Бібліяграфія

  • Строительство горных выработок специальными способами. Минск, 2005 (в соавт.).
  • Технология производства и ремонта горных машин и оборудования : в 2 т. Минск, 2007 (в соавт.).
  • Регулирование коллоидно-химических свойств солевых минеральных дисперсий при получении гранулированных калийных удобрений Минск, 2010 (в соавт.).
  • Деформирование контура горных выработок Старобинского месторождения калийных солей при различных глубинах заложения // Докл. НАН Беларуси. 2016. № 2.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads