Асавецкі сельсавет (Любанскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Асавец.

Хуткія факты Асавецкі сельсавет, Краіна ...

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 29 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ямінскага сельсавета (вёскі Азломль, Заельнае, Наўгальнае, Пярэспа, Трайчаны, Ямінск)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2738 чалавек[2], з іх 98,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1890 чалавек[4].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads