Віктар I (Папа Рымскі)
Папа Рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар I (лац.: Victor) (? — 199) — біскуп Рыма з 189 па 199. Святы.
Нарадзіўся ў правінцыі Africa Proconsularis, служыў архідыяканам. Пасля абрання актыўна ўдзельнічаў у спрэчцы аб часе святкавання Вялікадня. У 196 гозе склікаў у Рыме сабор, на якім быў замацаваны заходні звычай святкавання Вялікадня — у нядзелю, якая ідзе за Страсной пятніцай. Хрысціянскія цэрквы ў Малой Азіі не прынялі гэтых новаўвядзенняў, за што былі адлучаны біскупам Віктарам ад царквы. Гэты крок выклікаў да яго апазіцыю ў заходніх біскупствах, і ў выніку біскуп Віктар вымушаны быў зняць сваё адлучэнне.
Пераклаў богаслужэнне ў Рыме з грэчаскай на лацінскую мову. Пазней быў кананізаваны[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads