Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер (нар. 9 студзеня 1988, Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднага класа. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[2].

Хуткія факты Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Іванаўна Сялюніна[3].

У 2003 годзе ў складзе зборнай Беларусі стала сярэбраным прызёрам кадэцкага чэмпіянату Еўропы U-16. У 2007 годзе ў складзе моладзевай зборнай Беларусі выступала на чэмпіянаце Еўропы ў Сафіі (Балгарыя), дзе ў сярэднім за матч набірала 18.5 ачка і рабіла 9.0 падбораў.

У 2010 годзе стала чэмпіёнкай краіны ў складзе клуба «Бярэзіна-РЦАР», пасля гэтага двойчы паўтарыла гэта дасягненне з «Гарызонтам».

З 2012 года гуляла за «Цмокі-Мінск». За гэты час разам з камандай 6 раз была чэмпіёнкай краіны і 5 раз заваёўвала Кубак. Двойчы выходзіла ў фінал Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі.

З 2020 года выступала за каманду «Гарызонт», у складзе якой двойчы прымерыла золата Чэмпіянату Беларусі, а ў сезоне-2020/21 заняла першае месца ў ЕЖБЛ[4].

Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2004), U-18 (2004—2006) і U-20 (2006—2007). У 2005 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[5].

Remove ads

Кар’ера

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads