Віленскае рэальнае вучылішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленскае рэальнае вучылішча — колішняя расійская навучальная ўстанова ў 1873—1914[крыніца?] гадах у Вільні.
У 1839 годзе створана Віленскае шляхецкае вучылішча, у 1860 годзе ператворанае ў Віленскую рэальную прагімназію, якая 1 жніўня 1868 года ператворана ў 2-ю Віленскую рэальную гімназію. Дырэктарам Віленскай рэальнай гімназіі і начальнікам дырэкцыі вучылішч прызначаны загадчык 5 і 6 класамі Віленскай прагімназіі, былы дырэктар Свянцянскай гімназіі Васіль Лапін , а інспектарам гімназіі — былы інспектар прагімназіі Лялін.[1]
Указам імператара Аляксандра II ад 15 мая 1872 года ўсе рэальныя гімназіі ператвараліся ў рэальныя вучылішчы, такім чынам і 2-я Віленская рэальная гімназія неўзабаве ператворана ў Віленскае рэальнае вучылішча.[1]
Выкладчыцкі калектыў з ператварэннем рэальнай гімназіі ў рэальнае вучылішча практычна не змяніўся. Законавучыцелямі былі а. Катовіч і кс. Бароўскі, выкладчыкамі рускай мовы Маркаш і Шалковіч , матэматыкі Успенскі, Карпінскі, Вінаградаў, фізікі, хіміі і натуральнай гісторыі Полазаў, французскай мовы Пітон, французскай і нямецкай мовы Рэйншысэль, нямецкай мовы Рэйнфельд, рысавання і чарчэння Трутнеў і Чамаданаў, харавых спеваў Браілоўскі, гімнастыкі Мар, памочнікі класных настаўнікаў Сабалеўскі, Крачынскі, пісьмавод Турчын.[1]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads