Віленская мячэць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віленская мячэцьmap
Remove ads

Віленская мячэць — колішні магаметанскі храм у Вільні.

Хуткія факты Віленская мячэць, Краіна ...

Пабудавана мусульманамі-татарамі, паселенымі вялікім князем літоўскім Вітаўтам ў прадмесці Вільні Лукішкі, відаць, у канцы XIV—пач. XV стст. Упершыню ўпамінаецца ў творы «Рысале-і-Татары-Лех» («Трактат аб татарах Польшчы») 1558 года, напісаным невядомым аўтарам — татарынам з Вялікага Княства Літоўскага, у шэрагу інш. драўляных мячэцяў. Невядомы польскі падарожнік у 1581 годзе адзначыў, што ў Віленскай мячэці ніякіх выяў не было, падлога заслана каляровымі дыванамі. Побач з мячэццю распалагаліся татарскія могілкі.

Паводле апісанняў сярэдзіны XIX ст., Віленская мячэць была квадратнай у плане, спераду мела навес на слупах, накрыты стромкім дахам з маленькім мінарэтам па цэнтру. Пасля некалькі разоў перабудоўвалася.

У пачатку XX ст. планавалася пабудаваць мураваны будынак мячэці, аднак гэта не ўдалося з-за пачатку Першай сусветнай вайны. Пасля Другой сусветнай вайны мячэць разбурана па загаду савецкіх ўладаў.

Remove ads

Літаратура

  • Kryczyński L. Historia meczetu w Wilnie: (Próba monografii). Warszawa, 1937;
  • Meczety i cmentarze Tatarów polsko-litewskich. Warszawa, 1999.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads