Вільгельміна Бадэнская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгельміна Бадэнская
Remove ads

Вільгельміна Луіза Бадэнская (ням.: Wilhelmine Luise von Baden; 10 верасня 1788(1788-09-10)[1], Карлсруэ27 студзеня 1836(1836-01-27)[2], парк Розенгёэ[d]) — маці расійскай імператрыцы Марыі Аляксандраўны (жонкі Аляксандра II), жонка Людвіга II Гесэнскага, вялікая герцагіня Гесэнская і Прырэйнская.

Хуткія факты Вільгельміна Бадэнская, Вялікая герцагіня Гесэнская і Прырэйнская ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася малодшай дачкой у сям’і Карла Людвіга, спадчыннага прынца Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Яе старэйшая сястра Лізавета стала жонкай расійскага імператара Аляксандра I. Саму ж Вільгельміну выдалі замуж 19 чэрвеня 1804 года за яе кузена, роднага пляменніка яе маці, спадчыннага прынца Гесэнскага Людвіга, які быў нашмат старэйшым за яе і атрымаў у спадчыну тытул вялікага герцага ў 1830 годзе.

Іх дзеці:

  • Людвіг (1806—1877)
  • мёртванароджаны сын (1807)
  • Карл (1809—1877)

Каля 1820 года сужэнцы сталі жыць асобна. У 1820 годзе Вільгельміна набыла маёнтак Гайлігенберг, дзе пасялілася са сваім камергерам, баронам Аўгустам фон Сенарклен дэ Грансі.

Thumb
Дачка — імператрыца Марыя Аляксандраўна

Дзеці, народжаныя пасля 1820 года:

Людвіг, муж Вільгельміны, пад націскам брата і сясцёр Вільгельміны (вялікага герцага Бадэнскага, Імператрыцы Расіі Лізаветы Аляксееўны, каралеў Баварыі, Швецыі і герцагіні Браўншвайгскай) афіцыйна прызнаў гэтых дзяцей.

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. Wilhelmine Prinzessin von Baden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads