Караліна Бадэнская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Караліна Бадэнская
Remove ads

Фрыдэрыка Караліна Вільгельміна Бадэнская (ням.: Friederike Karoline (Caroline) Wilhelmine von Baden; 13 ліпеня 1776(1776-07-13)[1], Карлсруэ13 лістапада 1841(1841-11-13)[1], Мюнхен) — прынцэса Бадэнская, курфюрсціна Баварская, пасля першая каралева Баварыі, жонка караля Максіміліяна I. Старэйшая сястра рускай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны і каралевы Швецыі Фрыдэрыкі. Бабуля аўстрыйскага імператара Франца Іосіфа I і імператрыцы Сісі.

Хуткія факты Караліна Бадэнская, курфюрсціна Баварыі ...
Remove ads

Біяграфія

Караліна нарадзілася 13 ліпеня 1776 года ў сям’і Карла Людвіга Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Сястра-двайнятка Амаліі Бадэнскай. Прынцэса разглядалася ў нявесты герцагу Энгіенскага, французскаму прынцу крыві, але з прычыны палітычных праблем яе сям’я адмовілася ад шлюбу.

9 сакавіка 1797 года Караліна стала другой жонкай курфюрста Пфальц-Цвайбрукенскага Максіміліяна Баварскага. У 1806 годзе спыніла існаванне Свяшчэнная Рымская імперыя. Муж Караліны атрымаў тытул караля Баварыі. Караліна ж стала каралевай-кансорт. Каралеве Караліне было дазволена застацца ў пратэстанцкай рэлігіі і наведваць сваю царкву, што было адзіным выпадкам для каралеў Баварыі. Сваім дочкам Караліна спрабавала прышчапіць пачуццё доўгу і адказнасці.

Караліна памерла 13 лістапада 1841 года, перажыўшы мужа на шаснаццаць гадоў. З прычыны таго, што каралева вызнавала пратэстанцкую рэлігію, пахаванне было вельмі сціплым.

Remove ads

Дзеці

  • сын (1799)
  • Максіміліян (1800—1803);
  • Лізавета (1801—1873), у 1823 годзе выйшла замуж за караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма IV;
  • Амалія (1801—1877), у 1822 годзе выйшла замуж за караля Саксоніі Ёгана;
  • Марыя (1805—1877), у 1833 годзе выйшла замуж за караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста II;
  • Сафія (1805—1872), у 1824 годзе выйшла замуж за Франца Карла Аўстрыйскага;
  • Людавіка (1808—1892), у 1828 годзе выйшла замуж за герцага Максіміліяна Вітэльсбаха.
  • Максіміліяна (1810—1821).
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads