Вільгельм Цірскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгельм Цірскі (фр.: Guillaume de Tyr; каля 1130, Іерусалім — 29 верасня 1186, Цір) — французскі гісторык.

Remove ads
Біяграфія
Быў архідыяканам цірскага мітрапаліта і выхавальнікам спадчыннага прынца Балдуіна, затым паслом у Канстанцінопалі і Рыме. Заключыў у 1168 годзе саюз з імператарам Мануілам I Камнінам. У 1174 годзе Вільгельм быў прызначаны архібіскупам Цірскім і кіраваў палітыкай Іерусалімскага каралеўства.
У 1179 годзе прысутнічаў у Рыме на Трэцім Латэранскім саборы, які ўсталяваў парадак абрання Рымскіх Пап. Пасля смерці Балдуіна IV (1185) каралеўства было на краю гібелі, і Вільгельм паехаў у Францыю прапаведаваць крыжовы паход. На яго заклік адклікнуліся каралі Францыі і Англіі.
Свабодна валодаў лацінскай, французскай, грэчаскай, арабскай, сірыйскай і нямецкай мовамі.
Твор Вільгельма «Historia belli sacri a principibus christianis in Palaestina et in Oriente gesti» уяўляе сабой добрасумленную справаздача пра бачанае і чутае з першых рук. Вільгельм напісаў 22 кнігі, манах Герольд дадаў сем кніг, а невядомы манах давёў гісторыю да 1275 года.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11863304X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- William of Tyre // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads