Вільярыка (вулкан)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільярыка — вулкан у Араўканіі, Чылі. Размешчаны ў Паўднёвых Андах ў Нацыянальным парку Вільярыка. З'яўляецца стратавулканам, дасягае вышыні 2847 м, узвышаецца над аднайменным возерам і горадам. Вулкан утварыўся ў кальдэры, якая ўтварылася 3500 гадоў таму на паўночна-заходнім ускрайку больш старажытнай плейстацэнавай 6-кіламетровай кальдэры. Акрамя Вільярыкі ў кальдэры каля 30 шлакавых конусаў і вулканічных разломаў. Мясцовасць у дадзеным раёне пераважна складаецца з базальту і андэзітаў. Базальтавыя пароды маюць больш ранняе паходжанне, чым андэзіты. У сучасны перыяд адбываліся магутныя плініянскія вывяржэнні, якія пакрывалі мясцовасць ў радыусе 20 км. Лававыя патокі дасягалі адлегласці 18 км, якія зыходзілі з вяршыннага кратара і вулканічных разломаў. Вывяржэнні фіксаваліся, пачынаючы з 1558 года.
Remove ads
Зноскі
- Вильяррика (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 12 сакавіка 2013)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads