Вінегрэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вінегрэт
Remove ads

Вінегрэт (ад фр.: vinaigre — воцат) — папулярная ў Расіі і краінах былога СССР салата з адварных буракоў, бульбы, морквы, а таксама кіслай капусты або салёных агуркоў і зялёнай або рэпчатай цыбулі. Адносіцца да закусачных халодных страў. Назва стравы паходзіць ад французскага соуса вінегрэт (фр.: vinaigrette) — шырако распаўсюджанай у Еўропе, а таксама ў дарэвалюцыйнай Расіі запраўкі для салаты на аснове воцату, аліўкавага алею і гарчыцы.

Хуткія факты Вінегрэт, Уваходзіць у нацыянальныя кухні ...

У рускі класічны вінегрэт уваходзяць: буракі, бульба, морква — адвараныя і астуджаныя, салёныя агуркі і кіслая капуста, цыбуля рэпчатая або зялёная — усё прыкладна ў роўных аб’ёмах, толькі цыбулі некалькі больш, чым астатняй гародніны, а морквы менш. У гэты гароднінны вінягрэт уваходзіць таксама запраўка — сумесь слабага, трохпрацэнтнага воцату, алею і чорнага перцу.

Вінегрэт з’явіўся ў рускай кухне ў XIX стагоддзі і, магчыма, з’яўляецца запазычваннем з нямецкай або скандынаўскай кухні. Англійская павараная кніга 1845 года, напрыклад, прапаноўвала рэцэпт шведскай селядцовай салаты, які складаецца з нарвежскага селядца, буракоў, бульбы, пікуляў, дранага яблыка і яечнага бялка, з соўсам з алею, воцату, дранага яечнага жаўтка, смятаны і цыбулі[1]. Ранняе ўзгадванне вінегрэту ў Расіі адносіцца да 1792 года, дзе ў выданай у Маскве кнізе «Новый совершенный российский повар и кондитер, или Подробный поваренный словарь» сустракаецца «Винегрет из сельдей и анчоусов».

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads