Морква пасяўная

гародніна From Wikipedia, the free encyclopedia

Морква пасяўная
Remove ads

Морква пасяўная[1] (Daucus sativus) — кветкавая расліна сямейства парасонавых. Адна з асноўных агароднінных раслін, вырошчваецца таксама на корм.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Морква пасяўная, маркоў[2], морква[1][3][4][5][6], моркаўка[7][8].

Біялагічныя асаблівасці

Двухгадовая расліна з патоўшчаным сакавітым караняплодам аранжавага, жоўтага, белага, ружовага ці фіялетавага колеру. Караняплод бывае верацёнападобны, цыліндрычны, у некаторых сартоў пакарочаны, амаль шарападобны. Мае ў сабе да 8-12 % сухога рэчыва, да 6-8 % цукроў, да 9-12 мг% караціну (сутачная патрэба чалавека ў караціне 1,5 мг), а таксама калій, мікраэлементы — бор і ёд.

Агратэхніка

Морква — холадаўстойлівая расліна. Насенне пачынае прарастаць пры тэмпературы 3-4 °C, усходы паяўляюцца на 10-15-ы дзень пасля іх сяўбы, у халоднае і засушлівае надвор’е — на 25-30-ы, выносяць замаразкі да −3 −4 °C. Невысокія патрабаванні да цяпла ствараюць умовы для падзімовай і вельмі ранняй сяўбы яе вясной. Патрабавальная да вільгаці, асабліва ў час прарастання насення і ў пачатку росту. Найбольш падыходзяць для вырошчвання морквы супясчаныя, лёгкія сугліністыя глебы; самыя высокія ўраджаі дае на акультураных тарфяна-балотных і поймавых глебах, горш расце на цяжкіх гліністых. Лепшыя папярэднікі — агуркі, капуста, памідоры, цыбуля. Моркву трэба размяшчаць на 2-3-і год пасля ўнясення арганічных угнаенняў. Эфектыўнае ўнясенне мінеральных угнаенняў (аміячнай салетры, простага суперфасфату, хлорыстага калію), на бедных глебах — торфу, перагною або попелу.

Thumb
Насенне

Высяваюць у вільготную глебу на глыбіню 1-2 см, на лёгкіх глебах, якія хутка перасыхаюць, да 3 см, стужачным спосабам з адлегласцю паміж стужкамі 35-45 см, паміж радамі 18-20 см. У працэсе росту моркву прарэджваюць, пакідаючы адлегласць паміж раслінамі 2,5-3 см. Убіраюць моркву да надыходу маразоў.

Спажыванне

Thumb
Маркоўны суп з імбірам, лімонам і смятанай. Паўночная Македонія

Лекавая, харчовая, кармавая, меданосная расліна. Морква каштоўная сваімі пажыўнымі, смакавымі, дыетычнымі і іншымі якасцямі, лёгка засвойваецца арганізмам, аказвае рэгулюючае дзеянне на працэс абмену рэчываў. Дзякуючы вялікай колькасці караціну (правітаміну А) морква спрыяе добраму росту дзяцей. Сок морквы дабратворна ўплывае на арганізм пры прастудных захворваннях. Свежай кашкай або сокам з морквы ў народнай медыцыне лечаць абмаражэнні, апёкі, гнойныя раны, язвы. Штодзённае спажыванне морквы павышае ўстойлівасць арганізма да інфекцыйных захворванняў. Яе выкарыстоўваюць у дыетхарчаванні пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак, але не рэкамендуюць ужываць пры абвастрэнні язвавай хваробы і энтэрытах. 3 насення морквы атрымліваюць экстракт са спазмалітычным і сасударасшыральным дзеяннем (даўкарын), які па прызначэнні ўрача ўжываюць пры хранічнай каранарнай недастатковасці.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads