Іаган Іаахім Вінкельман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іаган Іаахім Вінкельман
Remove ads

Іаган Іаахім Вінкельман (ням.: Johann Joachim Winckelmann, 9 снежня 1717, Штэндаль, Саксонія-Ангальт — 8 чэрвеня 1768, Трыест) — нямецкі мастацтвазнавец, заснавальнік сучасных уяўленняў пра антычнае мастацтва і навуку археалогіі.

Хуткія факты Іаган Вінкельман, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё

Адукацыя

Сын беднага шаўца, Вінкельман, нягледзячы на свае вельмі бедныя матэрыяльныя сродкі, скончыў у Берліне гімназію і наведваў універсітэт у Гале, дзе займаўся пераважна старажытнай славеснасцю.

Пасля гэтага ён быў даволі доўга дарэктарам у розных сямействах, затым вывучаў медыцыну ў Іенскім універсітэце; у 17431748 гг. ён працаваў у вучылішча пад Берлінам, затым паступіў у бібліятэкары да графа Бюнау, у Нетніцы. Тут будучы гісторык мастацтва жыў непадалёк ад Дрэздэна і меў магчымасць часта бачыць і вывучыць сабраныя там мастацкія скарбы. Яны ўзбудзілі ў ім гарачую любоў да класічнай старажытнасці і агіду да стылю ракако, які панаваў у тагачаснай нямецкай архітэктуры і пластыцы.

Праца ў Італіі

Жаданне патрапіць у Рым і пазнаёміцца з яго помнікамі заахвоціла яго завесці перамовы з папскім нунцыем Аркінта адносна атрымання месца пры бібліятэцы кардынала Пасіянеі, але абавязковай умовай для гэтага яму быў пастаўлены пераход з лютэранства ў каталіцтва. Вінкельман адразу ж пагадзіўся. Аднак прайшоў яшчэ цэлы год, перш чым ён змог ажыццявіць мару свайго жыцця. Аўдыенцыя ў караля Саксоніі дапамагла Вінкельману атрымаць невялікую пенсію, якая дазволіла яму пакінуць Дрэздэн. 18 лістапада 1755 года Вінкельман прыехаў у Рым[6], дзе зблізіўся з жывапісцам Рафаэлем Менгсам, прасякнутым тымі ж, што і ён, эстэтычнымі перакананнямі і імкненнямі, і цалкам аддаўся вывучэнню антыкаў.

Узбагаціўшы свае пазнанні і пашырыўшы погляды паездкай у Неапаль і наведваннем Геркуланума і Пампеяў, якія незадоўга да таго выступілі з-пад попелу Везувія, ён склаў каталог калекцыі гем барона Стоша ў Фларэнцыі і пасля другога падарожжа ў Неапаль прыступіў да выдання «Гісторыі антычнага мастацтва» — галоўнай сваёй працы, якая пабачыла свет у 1764 г., неўзабаве (у 1767 г.) была дапоўнена «Нататкамі пра гісторыю мастацтва» і пасля перакладзена на французскую і іншыя мовы.

Гібель

Пабываўшы яшчэ раз у Неапалі, ён адправіўся ў суправаджэнні скульптара Барталамеа Кавачэпі  (італ.) у Германію, але даехаў толькі да Вены, адкуль вярнуўся ў Італію. Непадалёк ад Трыеста Вінкельман выпадкова пазнаёміўся з толькі што выпушчаным з турмы злачынцам Арканджэлі. Прыкінуўшыся аматарам мастацтва, Арканджэлі ўцёрся да яго ў давер з мэтай скарыстацца медалямі і грашыма, якія былі пры ім. У Трыесце, дзе Вінкельман намерваўся сесці на карабель да Анконы і спыніўся на некалькі дзён, Арканджэлі закалоў навукоўца прама ў ложку і выкраў яго пажыткі. Забойца быў калесаваны па прысудзе суда. Існуе некалькі версій гібелі Вінкельмана: магчымыя гомасексуальныя адносіны паміж ім і забойцам, шпіёнская ці палітычная гісторыя, праследаванні езуітаў і да т.п.

Remove ads

Ідэі

Thumb
Ангеліка Каўфман. Партрэт Вінкельмана, 1764

Паводле біёграфа Вінкельмана Юсці, у вобласці мастацтва яго папярэднікам быў французскі знаўца прадмета граф Келюс.

Заслуга Вінкельмана складаецца пераважна ў тым, што ён першым праклаў шлях да разумення культурнага значэння і хараства класічнага мастацтва, ажывіў цікавасць да яго ў адукаваным грамадстве і з'явіўся заснавальнікам не толькі яго гісторыі, але і мастацкай крытыкі, для якой прапанавана ім стройная, хоць і састарэлая для нашых дзён сістэма.

У «Гісторыі мастацтва старажытнасці» (1764) І. І. Вінкельман прыпісаў «прычыны поспехаў і перавагі грэчаскага мастацтва над мастацтвам іншых народаў» уплыву «часткова клімату, часткова дзяржаўнага ладу і кіравання, і выкліканага імі складу думак, але і павазе грэкаў да мастакоў і распаўсюджванню і ўжыванню прадметаў мастацтва»[7].

Адкрыццё паслядоўнасці стыляў у старажытным мастацтве, якое ўдалося навукоўцу, было цесна звязана з непрыманнем, якое выклікала ў яго мастацтва барока і ракако ў параўнанні з мастацтвам Высокага Адраджэння. Аналогія з гэтай зменай густу стаяла ў яго перад вачамі паўсюль, у тым ліку і пры даследаванні твораў антычнага мастацтва, і дапамагала яму падзяліць іх на гістарычныя ступені.

Паводле Вінкельмана, галоўнай задачай мастацтва павінна быць «прыгожае», якому падпарадкоўваюцца і індывідуальная праўда, і дзеянне, і эфект; сутнасць жа прыгожага складаецца ў адлюстраванні тыпу, створанага нашай фантазіяй і прыродай; у яе аснове ляжаць дасканаласць прапорцый, высакародная прастата, спакойны веліч і плаўная гарманічнасць контураў. Існуе, вучыў Вінкельман, толькі адна прыгажосць, якая мае пазачасавае значэнне, бо яна закладзена ў самой прыродзе і рэалізуецца ёю там, дзе шчасліва супадаюць ласка нябёсаў, дабратворнае ўздзеянне палітычнай свабоды і нацыянальнага характару, напрыклад, у грэкаў часоў Фідыя і Праксіцеля. Уся гісторыя мастацтва іншых народаў была для яго толькі фонам, які служыў толькі таму, каб гэта ісціна ярчэй ззяла.

Remove ads

Бібліяграфія

Са шматлікіх сачыненняў, пасродкам якіх распаўсюджваў ён свае высновы і ідэі, асабліва цікаўныя, акрамя вышэйзгаданых, наступныя: «Gedanken über die Nachahmung der griechischen Werke in Malerei und Bildhauerkunst» (1753), «Sendschreiben über die Gedanken von der Nachahmung» і «Дадаткі» (1756), якія належаць да гэтай працы, «Anmerkungen über die Baukunst der Alten» (1761), «Abhandlungen von der Empfindung der Schönen» (1763), «Versuch einer Allegorie» (1766) і вяликае выданне «Monumenti antichi inediti» (1767, 1768 і 1821), якое знаходзіцца ў сувязі з «Гісторыяй мастацтва».

Поўны збор сачыненняў Вінкельмана выдадзены Фернавым, Генрыхам Мэерам, Шульцэ і Зібелісам (у 1808—1825 гг., 11 томаў; другі раз у Аўгсбургу ў 1838 і наст. гг.).

Зноскі

1. Johann Joachim Winckelmann

2. Wiencke M. I. Johann Winckelmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Wiencke M. I. Johann Winckelmann // Encyclopædia Britannica

4. Винкельман Иоганн Иоахим // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

5. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

6. Церен Э. Библейские холмы. — Издательство: Терра — книжный клуб, 2007. — ISBN 978-5-275-01523-2
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads