Вінніцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінніцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Вінніцы.
Remove ads
Гісторыя
- 1960 - у Вінніцы створаны агульнатэхнічны факультэт Кіеўскага інстытута харчовай прамысловасці
 - 1962 - агульнатэхнічны факультэт выведзены на самастойны баланс
 - 1964 - Вінніцкі тэхнічны факультэт падпарадкаваны Кіеўскаму політэхнічнаму інстытуту як Вінніцкі філіял КПІ
 - 1967 - рашэннем Вінніцкага абласнога савета дэпутатаў для фарміравання вышэйшай навучальнай установы політэхнічнага профілю было выдзелена 25 гектараў зямлі, на якіх пабудаваны два першыя навучальныя корпуса, студэнцкі інтэрнат і некалькі гаспадарчых памяшканняў
 - 1974 - на базе Вінніцкага філіяла КПІ створаны Вінніцкі політэхнічны інстытут - сёмы ва УССР у гэтай групе устаноў вышэйшай адукацыі
 - 1994 - Вінніцкі політэхнічны інстытут рэарганізаваны ў Вінніцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
 - 2003 - універсітэту нададзены статус нацыянальнага
 
Remove ads
Структура
- Факультэт камп'ютарных сістэм і аўтаматыкі
 - Факультэт будаўніцтва, цеплаэнергетыкі і газазабеспячэння
 - Факультэт электраэнергетыкі і электрамеханікі
 - Факультэт інфармацыйных тэхналогій і камп'ютарнай інжынерыі
 - Факультэт машынабудавання і транспарту
 - Факультэт інфакамунікацый, радыёэлектронікі і нанасістэм
 - Факультэт менеджменту і інфармацыйнай бяспекі
 - Інстытут экалагічнай бяспекі і маніторынгу навакольнага асяроддзя
 
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
