Вінтоўка Мосіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінтоўка Мосіна, таксама вядомая як трохлінейная вінтоўка, або трохлінейка і вінтоўка Мосіна-Нагана — магазінная вінтоўка, створаная С. І. Мосіным у 1891 годзе. Актыўна выкарыстоўвалася ў перыяд з 1891 па 1960-я гады.
Назва «трохлінейка» атрымана ад калібра, які роўны тром лініям (старая мера даўжыні) — адна лінія роўная адной дзесятай цалі, або 2,54 мм — адпаведна тры лініі роўныя 7,62 мм.
Remove ads
Плюсы і мінусы вінтоўкі
- Плюсы
- Добрыя балістычныя дадзеныя.
- Вялікая трываласць ствала і затвора.
- Надзейнасць, безадмоўнасць дзеяння механізмаў вінтоўкі ў любых умовах.
- Разборка і зборка затвора ажыццяўляюцца без адвёрткі або іншых інструментаў.
- Магазінная скрынка добра зачыняецца знізу.
- Трывалы прыклад.
- Дастатковая хуткастрэльнасць вінтоўкі.
- Танна абыходзіцца замена драўляных частак.
- Мінусы
- Малажывучы бакавы прыцэл.
- Састарэлы патрон з закраінай.
- Рамачная неспружынная абойма, якая робіць зараджанне больш цяжкім.
- Спускавы механізм вельмі недасканалы з-за доўгага і цяжкага ходу спускавога кручка, які мяшае прыцэльнай стральбе.
- Засцерагальнік Мосіна, хоць вельмі просты, але вельмі малажывучы на службе і вельмі няёмкі ў выкарыстанні (патрабуе адмыкання прыклада ад пляча).
- Доўгі і вельмі састарэлы штык (багнет).
- Малая рукаятка засаўкі, якая абцяжарвае яго адкрыванне, асабліва, калі гільза прутка «засела» у патронніку.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вінтоўка Мосіна
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads