Вінцэнты Поль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінцэнты Поль (польск.: Wincenty Pol; 20 красавіка 1807[1] ці 1809[2], Люблін[3][4][…] — 2 снежня 1872[1], Кракаў, Цыслейтанія[3][1]) — польскі пісьменнік і паэт, географ, этнограф, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Любліне 8 (20) красавіка 1807 года ў сям’і афіцэра аўстрыйскай арміі, немца Франца Палі і апалячанай францужанкі Элеаноры. Вучыўся ў Львоўскай гімназіі; затым скончыў езуіцкі калегіум у Цярнопалі і філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта .
Восенню 1830 года, па радзе прафесара Адама Ёхера, прыехаў у Вільню, пасля здачы экзаменаў прадставіў дысертацыю па нямецкай эпічнай паэзім, з намерам атрымаць кафедру нямецкай літаратуры ў Віленскім універсітэце; у студзені 1831 года яму прапанавалі выкладаць ва ўніверсітэце нямецкую мову.
Падчас паўстання 1830—1831 гадоў, пайшоў з Вільні і далучыўся да атрада генерала Хлапоўскага, быў падхаружым 10-га палка літоўскіх уланаў, паранены ў баявых дзеяннях. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Virtuti Militari з чынам падпаручніка. Пасля падаўлення паўстання 5 кастрычніка 1831 года ў складзе 20-тысячнай арміі перайшоў мяжу з Прусіяй, стаў эмігрантам. Пасланы генералам Юзафам Бемам у Лейпцыг і Дрэздэн, Вінцэнты Поль арганізаваў падтрымку інтэрніраваных паўстанцаў у пытаннях іх далейшай эміграцыі. У Дрэздэне сустрэў Адама Міцкевіча, які станоўча адазваўся пра яго паэтычныя вопыты. Эміграваў у Францыю.
Пасля вяртання ў Галіцыю ў 1832 годзе Вінцэнты Поль браў удзел у патрыятычным руху разам з К. Красіцкім. Падчас нелегальнай работы сустрэўся з Севярынам Гашчынскім .
Remove ads
Навуковая дзейнасць
У 1841—1844 гадах падарожнічаў, займаўся палявымі даследаваннямі, у прыватнасці, ва Усходніх Карпатах, Пакуцці, на Валыні, Палессі, у Татрах, Куявіі і Памор’і.
Напісаў працу «Погляд на паўночныя схілы Карпат з пункту гледжання прыродазнаўства», з апісаннем рэльефу мясцовасці, гідраграфіі, фізіка-геаграфічнай структуры і элементаў этнаграфіі паўднёвай Польшчы.
У 1849 годзе Вінцэнты Поль прызначаны прафесарам універсальнай фізічнай і параўнальнай геаграфіі Ягелонскага ўніверсітэта, узначаліў першую ў Польшчы кафедру геаграфіі.
Remove ads
Творчасць

Паэзія Поля арыентавана на фальклорныя ўзоры аж да выяўленых этнаграфічных, дыялектных асаблівасцей.
Вінцэнты Поль, аўтар:
- паэтычнага цыклу «Песні Януша» (Pieśni Janusza, Парыж, 1845). Уключае 51 верш, якія напісаны ад імя салдата-сяляніна, яшчэ падчас удзелу ў паўстанні 1831 года і пасля на эміграцыі, прысвечаны польскім паўстанцам. Сярод іх найбольш вядомыя «Кракусы», «Першая гадавіна 29 лістапада», «Спевы з магілы» (да некаторых яго вершаў Фрыдэрык Шапэн напісаў музыку, ператварыўшы іх, такім чынам, у народна-патрыятычныя і паўстанцкія песні).
- гістарычнай паэмы «Гісторыя шаўца Яна Кілінскага» (1843) і гавенды — які імітуюць вуснае апавяданне апавядання пра нядаўняе мінулае «Вахмістр Дораш у Літве» (1833, апублікаваная ў 1854 годзе).
- паэтычнага цыклу «Песня аб нашай зямлі» (Pieśń o ziemi naszej, 1843), які ўключае вершы з апісаннем польскіх зямель, дзе бываў паэт (пасля прафесар-географ).
- этнаграфічнай паэмы «Карцінкі жыцця і вандровак» (апублікаваны ў 1846 годзе).
У наступныя гады Вінцэнты Поль, які імкнуўся да стылізацыі, напісаў гавенду «Прыгоды Бенедыкта Вінніцкага» (1839) і паэму «Мохарт» (Mohort, 1855) — гісторыю рыцара, абаронцы веры і айчыны і іншых.
Памёр 20 лістапада (2 снежня) 1872 года ў Кракаве і пахаваны ў крыпце заслужаных у кракаўскім касцёле Святога Станіслава.
Памяць
- У доме ў Любліне, дзе ў дзяцінстве жыў Вінцэнты Поль, арганізаваны яго біяграфічны музей [5] .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads